Перайсьці да зьместу

Астат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Палён ← Астат → Радон
I

At

Ts
Выгляд

Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумар Астат, At, 85
Катэгорыя элемэнту Паўмэталы
Група, пэрыяд, блёк 17, 6, p
Адносная атамная маса (210) г·моль−1
Канфігурацыя электронаў [Xe] 4f14 5d10 6s2 6p5
Электронаў у абалонцы 2, 8, 18, 32, 18, 7
Фізычныя ўласьцівасьці
Колер срэбны
Фаза цьвёрдае цела
Шчыльнасьць (пры п. т.) (ацэнка) 6,4 г·см−3
Тэмпэратура плаўленьня 575 K, 302 °C, 576 °F
Тэмпэратура кіпеньня (ацэнка) 337 °C
Удзельная цеплыня плаўленьня 6 кДж·моль−1
Удзельная цеплыня выпарваньня 40 кДж·моль−1
Цеплаправоднасьць (300 K) (ацэнка) 1,7 Вт·м−1·K−1
Уласьцівасьці атама
Ступені затляненьня −1, +1, +3(?), +5, +7(?)
Электраадмоўнасьць 2,2
Энэргіі іянізацыі 1-я: 920 кДж·моль−1
Атамны радыюс (разл.) 127 пм
Кавалентны радыюс 150 пм
Іншыя характарыстыкі
Нумар CAS 7440-68-8
Найбольш стабільныя ізатопы
Асн. артыкул: ізатопы астату
іза % пэрыяд паўраспаду распад энэргія (МэВ) прадукты распаду
210At - 8,1 гадзін Эл. з. (99,82%) ? 210Po
α (0,18%) 5,52 206Bi
211At - 7,214 гадзін Эл. з. (58,20%) ? 211Po
α (41,80%) 5,87 207Bi

Астат (ад грэц. astatos — «няўстойлівы», па-лацінску: Astatium) At — хімічны элемэнт 17 (VIIa) групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 85. Самы цяжкі галяген. Вядомы 31 ізатоп астату з масавымі нумарамі ад 193 да 223 і яны ўсе радыяактыўныя. Утрыманьне ў прыродзе крайне нязначнае. Самы рэдкі элемэнт, які сустракаецца на Зямлі. Ён увесь час утвараецца ў паверхневым пласце Зямной кары, але хутка распадаецца. Назіраюцца ізатопы 218At ад радыяактыўнага шэрагу распаду ўрана, 216At ад радыяактыўнага шэрагу тору, 215At і 219At ад радыяактыўнага шэрагу актыну. Паводле ацэнак, у кожны момант існуе менш за 30 мг At. Упершыню атрыманы у 1940 годзе. Дэйлам Корсанам (Dale R. Corson), Кэнэтам МакКэнзі (Kenneth R. MacKenzie), Эміліё Сэгрэ ва Унівэрсытэце Каліфорніі (ЗША). Яны апраменьвалі 209Bi альфа-часьцінкамі ад цыклятрона. У выніку атрымліваўся ізатоп 211At і два нэўтрона. Акрамя названага мэтаду атрыманьня астат таксама атрымліваюць апрамяненьнем тору альфа-часціцамі высокіх энэргій. У лябараторных умовах удаецца атрымаць усяго каля 0,001 мкг астату. Пры гэтым яго прыходзіцца ахаладжаць, бо з-за хуткага радыяактыўнага распаду ён награваецца і выпарваецца. Агулам дагэтуль штучна атрымана ўсяго каля 0,05 мкг астату і фактычна ўвесь ён ужо распаўся. З-за таго, што астат так цяжка атрымаць у вялікай колькасьці, на сёньняшні дзень ён не выкарыстоўваецца нідзе акрамя фундамэнтальных навуковых дасьледаваньняў. З-за высокай радыёактыўнасьці астат вымагае сур'ёзных захадаў бясьпекі. Па хімічных уласьцівасцях падобны да немэталу ёду. У прыватнасьці, лічыцца, што ўнутры арганізма вышэйшых жывёлаў астат гэтаксама як і ёд будзе назапашвацца ў шчытападобнай залозе. Паводле шэрагу іншых хімічных уласьцівасьцяў астат падобны да мэталаў палёну і бісмуту.

  • Астат // БЭ. — Мн.: 1996 Т. 2. C. 45.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]