Міланскі сабор
Міланскі сабор (італ.: Duomo di Milano) — кафедральны сабор у Мілане. Пабудаваны ў стылі палымянай готыкі з белага мармуру. Будаўніцтва пачата ў 1386 годзе, аднак завяршылася яно толькі ў пачатку XIX стагоддзя, калі па распараджэнні Напалеона было скончана афармленне фасада. Некаторыя дэталі, аднак, дарабляліся і пазней: да 1965 года.
Славутасць | |
Міланскі сабор | |
---|---|
італ.: Duomo di Milano | |
45°27′51″ пн. ш. 9°11′29″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Італія |
Горад | Мілан |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Міланская архідыяцэзія[d] |
Тып будынка | базіліка |
Архітэктурны стыль | готыка |
Архітэктар | Simone da Orsenigo[d] |
Дата заснавання | 1386 |
Будаўніцтва | 1386—1965 гады |
Вышыня | 108,5 м |
Матэрыял | мармур |
Сайт | duomomilano.it/it/ (італ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сусветнавядомая чацвёртая па велічыні царква ў свеце размешчаная ў самым цэнтры Мілана і з’яўляецца яго сімвалам. Гэта познегатычны цуд, які змяшчае цэлы лес шпіляў і скульптур, мармуровых востраканцовых вежак і калон, сплеценых разам павуціннем лёгкіх апор.
Ён трэці па велічыні ў Еўропе пасля сабораў Святога Пятра ў Рыме і Святога Паўла ў Лондане. Па ўмяшчальнасці саступае сярод гатычных храмаў толькі Севільскаму, а сярод італьянскіх храмаў — толькі сабору Святога Пятра ў Рыме. Сабор упрыгожваюць 3 400 статуй.