Міхаіл Сцяпанавіч Жакаў

Міхаіл Сцяпанавіч Жа́каў[1][2] (руск.: Михаил Степанович Жаков; 13 кастрычніка 1928 — 19 лістапада 2002) — вучоны ў галіне ветэрынарнай медыцыны, доктар ветэрынарных навук (1968), прафесар (1969), Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1974).

Міхаіл Сцяпанавіч Жакаў
руск.: Михаил Степанович Жаков
Дата нараджэння 13 кастрычніка 1928(1928-10-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лістапада 2002(2002-11-19) (74 гады)
Месца смерці
Грамадзянства  РСФСР,  СССР,  Беларусь
Род дзейнасці ветэрынар
Навуковая сфера ветэрынарыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар ветэрынарных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Стары Кувак Шугураўскага раёна Татарскай АССР (цяпер у Ленінагорскім раёне Рэспублікі Татарстан). У 1951 годзе скончыў Казанскі ветэрынарны інстытут імя М. Э. Баўмана, у 1954 годзе аспірантуру пры ім і абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Патогистология симпатических ганглиев при экспериментальном перитоните без применения и с применением новокаиновой блокады чревных нервов»[3]. З 1954 года працаваў у Віцебскім ветэрынарным інсытуце (сучасная Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны). Спачатку займаў пасаду асістэнта кафедры паталагічнай анатоміі і гісталогіі, у 1961—1968 гг. — дацэнт, з 1971 года загадчык кафедрай. Абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Материалы по патоморфологии, гистохимии, патогенезу и диагностике чумы и рожи свиней»[3]. У 1968—1995 гг. на пасадзе рэктара.

Памёр М. С. Жакаў 16 лістапада 2002 г.[3]

Навуковая дзейнасць

правіць

М. С. Жакаву належаць навуковы працы па патолагаанатамічнай дыягностыцы хвароб, імунамарфалогіі і імунапаталогіі пры інфекцыйных, інвазійных і асацыятыўных хваробах, па вакцынацыі і імунастымуляцыі сельскагаспадарчых жывёл.

Сярод апублікаванага:

  • Анализ патологоанатомического вскpытия животных — Минск: Уpаджай, 1977. — 128 с.: ил.;
  • Система иммунитета (обзор) // Ветеринария. — 1978. — № 8. — С. 38—43.;
  • Влияние иммуностимуляторов на иммуноморфогенез у утят, перорально вакцинированных против сальмонеллеза / М. С. Жаков, В. С. Прудников, А. А. Горбунов // Учёные записки Витебского ветеринарного института. — Минск : Ураджай, 1992. — Т. 29: Вопросы теории и практики ветеринарии и зоотехнии;
  • Современное учение о воспалении и макрофагальной системе // Ученые записки / Витебская государственная академия ветеринарной медицины. — Витебск, 1996. — Т. 33. — С. 55—57.;
  • Дифференциальная патоморфологическая диагностика медленных вирусных и прионовых болезней животных : учебно-методическое пособие для студентов и слушателей ФПК по спец. «Ветеринарная медицина» / М. С. Жаков, В. С. Прудников, Е. И. Большакова, И. М. Луппова; Витебская государственная академия ветеринарной медицины. — Витебск, 2002.

Адзін з аўтараў патэнта «Способ диагностики лептоспироза свиней»[4].

Узнагароды і званні

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць