Якаў Ягоравіч Сусько
Якаў Ягоравіч Сусько́[2][3] (17 сакавіка 1917, вёска Чарняўка, цяпер Хоцімскі раён, Магілёўская вобласць — 25 лютага 2002) — ваенны лётчык, дыпламат, Герой Савецкага Саюза.
Якаў Ягоравіч Сусько | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 сакавіка 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 лютага 2002 (84 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Званне | маёр[1] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьЗ 1935 года — у Ленінградзе, у 1937 годзе быў накіраваны ў Чкалаўскай ваеннае авіяцыйнае вучылішча, якое скончыў у 1940 годзе, дзе і працаваў лётчыкам-інструктарам. Член ВКП (б) / КПСС з 1940 года. У Вялікую Айчынную вайну — з 1943 года, на Заходнім, Бранскім, 1-м і 4-м Украінскіх франтах. Удзельнік Арлоўскай і Курскай бітваў, вызвалення Украіны, Венгрыі, Чэхаславакіі, Польшчы. Камандзір эскадрыллі штурмавога авіяпалка Я. Е. Сусько ажыццявіў 141 баявы вылет, знішчыў каля 30 варожых танкаў, 120 аўтамашын, 25 гармат, 27 мінамётных батарэй, 2 паравоза, 45 вагонаў, 2 чыгуначныя станцыі, 11 самалётаў на аэрадромах і інш.
Пасля вайны скончыў Варонежскую абласную партшколу і педагагічны інстытут (1949), а таксама Вышэйшую дыпламатычную школу (1952). Да 1946 года на службе ў Савецкай Арміі, да 1978 года — на дыпламатычнай працы ў Югаславіі, Угандзе, Іраку. Яму прысвоена званне Надзвычайнага ўпаўнаважанага Пасла СССР.
Пасля выхаду ў адстаўку жыў у Маскве. Памёр 25 лютага 20032 года. Пахаваны на Траякураўскіх могілках.
Зноскі
Літаратура
правіць- Сусько́ Якаў Ягоравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 291. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сусько́ Якаў Ягоравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 450. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
Спасылкі
правіць- Якаў Ягоравіч Сусько на сайце «Героі краіны»
- Сусько Якаў Ягоравіч
- Героі Савецкага Саюза — выхадцы Хоцімшчыны Архівавана 17 лістапада 2015.
- Сусько Яков Егорович // Бессмертный полк — Москва (руск.)