Яўген Фёдаравіч Святланаў

Яўген Фёдаравіч Святланаў (6 верасня 1928 — 3 мая 2002) — савецкі расійскі дырыжор, кампазітар і піяніст . Народны артыст СССР (1968). Лаўрэат Ленінскай (1972) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1983). Герой Сацыялістычнай Працы (1986).

Яўген Фёдаравіч Святланаў
руск.: Евгений Фёдорович Светланов
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 6 верасня 1928(1928-09-06)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 мая 2002(2002-05-03)[1] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна Сцяг СССР СССР > Сцяг Расіі Расія
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Педагог Аляксандр Васільевіч Гаўк[d]
Прафесіі кампазітар, дырыжор, піяніст
Інструменты фартэпіяна
Жанры сімфанічная музыка
Калектывы Вялікі тэатр, ДАСА
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы  — 1986
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» II ступені
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» II ступені
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені
Ордэн Леніна  — 1971 Ордэн Леніна  — 1978 Ордэн Леніна  — 1986 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1967
Ордэн Дружбы народаў  — 1977
Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Ордэн Кірыл і Мяфодзій I ступені
Ордэн Кірыл і Мяфодзій I ступені
Народны артыст СССР— 1968 Народны артыст РСФСР— 1964 Заслужаны артыст РСФСР — 1959 Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР — 1983 Прэмія Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі — 1998
www.svetlanov-evgeny.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

У 1951 годзе Святланаў паступіў у Маскоўскую кансерваторыю ў класы оперна-сімфанічнага дырыжыравання прафесара А. В. Гаўка і кампазіцыі — Ю. А. Шапорына.

У 1954 годзе, будучы студэнтам 4-га курса кансерваторыі, Святланаў стаў дырыжорам-асістэнтам Вялікага сімфанічнага аркестра Усесаюзнага радыё.

З 1955 — дырыжор, у 1963—1965 — галоўны дырыжор Вялікага тэатра. Дэбютаваў у 1955 годзе ў Вялікім тэатры пастаноўкай оперы М. Рымскага-Корсакава «Пскавіцянка». Гэтая ж опера праз 45 гадоў стала апошняй працай Святланава ў Вялікім тэатры.

У 1962 годзе быў прызначаны музычным кіраўніком Крамлёўскага палаца з’ездаў, які ў той час стаў другой пракатнай пляцоўкай Вялікага тэатра.

З 1965 па 2000 гады быў мастацкім кіраўніком і галоўным дырыжорам Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра СССР (з 1991 года — Расіі).

У 1992—2000 гадах быў галоўным дырыжорам гаагскага Рэзідэнц-аркестра (Нідэрланды).

У 2000—2002 гадах зноў працаваў у Вялікім тэатры.

Зноскі

Спасылкі

правіць