5 жніўня
5 жніўня — дзвесце сямнаццаты (дзвесце васямнаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← жнівень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | |
2024 |
Падзеі
правіць- 25: Пад прымусам сваіх прыхільнікаў Лю Сю абвяшчае сябе імператарам Кітая. Пад імем Гуан У-дзі ён засноўвае усходнюю дынастыю Хань.
- 642: У бітве пры Мазерфельдзе Пенда кароль Мерсіі, апошні паганскі кароль англасаксаў, перамагае хрысціянскага караля Освальда Нартумбрыйскага. У гэтай бітве Освальд загінуў, пазней прылічаны да святых.
- 1100: Генрых I Баклерк быў каранаваны як кароль Англіі.
- 1262: Войскі Міндоўга і Шварна нанеслі паражэнне мазавецкаму рыцарству пад Длугасёдламі.
- 1506: Адбылася бітва пад Клецкам, войска Крымскага ханства разбіта арміяй ВКЛ.
- 1529: Скончылася Другая Італьянская вайна.
- 1619: У час Трыццацігадовай вайны адбылася бітва пры Вестэрніцэ.
- 1772: Адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстра-Венгрыяй.
- 1918: Пачалося леваэсэраўскае Аршанскае паўстанне.
- 1919: На тэрыторыi Лiтвы пачалi дзейнiчаць новыя грошы — Талоны.
- 2011: Прэм’ер-міністрам Тайланда абрана Інглак Чынават, першая ў гісторыі краіны жанчына на чале ўрада.
- 2013: Пачалася этнаграфічная экспедыцыя «Горкі-2013», арганізаваная Студэнцкім этнаграфічным таварыствам.
Нарадзіліся
правіць- 1540: Жазеф Жуст Скалігер, французскі гуманіст-філолаг
- 1802: Нільс Хенрык Абель, вядомы нарвежскі матэматык (пам. 6.4.1829)
- 1811: Амбруаз Тама, французскі кампазітар
- 1813 Івар Осэн, нарвежскі вучоны, стваральнік нюнорска (пам. 23.09.1896)
- 1815: Эдвард Джон Эйр, англійскі даследчык Аўстраліі (пам. 30.11.1901)
- 1844: Ілья Рэпін, рускі мастак (пам. 29.9.1930)
- 1850: Гі дэ Мапасан, французскі пісьменнік
- 1924: Аркадзь Жураўскі, беларускі мовазнавец (пам. 9.1.2009)
- 1925: Альберт Эшэнмозер, швейцарскі хімік
- 1930: Ніл Армстранг, амерыканскі астранаўт (пам. 25.8.2012)
- 1940: Элізабет Дэпардзьё, французская актрыса
- 1947: Віталь Скалабан, беларускі гісторык, літаратуразнавец
- 1947: Віктар Пятровіч Маркавец, беларускі жывапісец
- 1950: Розі Мітэрмаер, нямецкая гарналыжніца
- 1968: Марын Ле Пен, французскі палітык
Памерлі
правіць- 882: Людовік III, кароль Францыі
- 1585: Ярмак, заваёўнік Сібіры
- 1638: Петэр Мінёйт, галандскі палітычны дзеяч
- 1661: Карнеліс Янсенс ван Кёлен, нідэрландскі жывапісец
- 1662: Казімір Валадковіч, дзеяч каталіцкай царквы
- 1807: Жанна Барэ, французская падарожніца
- 1864: Рамуальд Траўгут, генерал, удзельнік паўстання 1863-64, адзін з яго кіраўнікоў
- 1895: Фрыдрых Энгельс, нямецкі філосаф і эканаміст
- 1908: Валерый Урублеўскі, беларускі і польскі рэвалюцыянер
- 1940: Фрэдэрык Кук, амерыканскі ўрач, палярны падарожнік
- 1941: Алесь Пруднікаў, беларускі паэт (нар. 14.5.1910)
- 1946: Вільгельм Маркс, рэйхсканцлер Веймарскай рэспублікі
- 1962: Мэрылін Манро, амерыканская кіназорка
- 1977: Макс Каўс, нямецкі мастак
- 2011: Анджэй Лепер, польскі палітык
- 2015: Ана Атэрлі, партугальская паэтэса
Святкуюць
правіць- Міжнародны дзень піва
- Буркіна-Фасо: Дзень незалежнасці
- Харватыя: Дзень перамогі