Беларуская Вікіпедыя
Беларуская Вікіпедыя | |
---|---|
URL | be.wikipedia.org (бел.) |
Характар праекта | дабрачынны |
Тып сайта | сеткавая энцыклапедыя |
Рэгістрацыя | неабавязковая |
Мова | беларуская |
Уладальнік | Wikimedia |
Пачатак працы | 27 сакавіка 2007 |
Колькасць артыкулаў | 247 870 |
Колькасць выяў | 3 343 |
Колькасць старонак | 702 348 |
Колькасць правак | 4 862 946 |
Зарэгістраваных удзельнікаў | 146 905 |
Актыўных удзельнікаў | 273 |
Адміністратараў | 10 |
Глыбіня | 23,3 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Белару́ская Вікіпе́дыя — беларускамоўны раздзел Вікіпедыі ў афіцыйным правапісе, які быў заснаваны 27 сакавіка 2007 года.
Паводле колькасці артыкулаў беларуская Вікіпедыя займае 9-е месца сярод славянскіх раздзелаў Вікіпедыі, 46-е месца сярод усіх моўных раздзелаў Вікіпедыі і 34-е месца паводле якасці артыкулаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пачатковы этап (2004—2006)
[правіць | правіць зыходнік]Вікіпедыя на беларускай мове была запушчана вясной 2004 года. Першы запіс па-беларуску на галоўнай старонцы гэтага раздзела з’явіўся 6 красавіка 2004 года, першыя артыкулы — 12 жніўня. Пасля гэтага на працягу двух з паловай гадоў у беларускай Вікіпедыі суіснавалі розныя арфаграфіі беларускай мовы. Неўрэгуляванасць пытанняў суіснавання ў раздзеле некалькіх арфаграфій выклікала канфлікты і «войны правак».
21 лютага 2005 года колькасць артыкулаў у раздзеле дасягнула 1000, а 6 снежня — 2000.
Канфлікт і падзел праекта (2006—2007)
[правіць | правіць зыходнік]У лютым 2006 года група ўдзельнікаў звярнулася на Meta-Wiki з запытам аб адкрыцці новага моўнага раздзела, заснаванага на выкарыстанні выключна афіцыйнай нормы арфаграфіі беларускай мовы. Першая заяўка была адхіленая, але ў снежні таго ж года створана новая. З’явіўся беларускі раздзел у афіцыйным правапісе ў Вікіінкубатары. Да гэтага моманту агульны беларускі раздзел налічваў каля 3 800 артыкулаў у абедзвюх арфаграфіях.
27 сакавіка 2007 года па рашэнні Фонду Wikimedia існуючы (агульны) беларускі раздзел, які налічваў каля 6 700 артыкулаў, быў перанесены на адрас be-x-old.wikipedia.org, далейшы яго лёс планавалася вырашыць пазней. Задавальненне заяўкі на стварэнне раздзела ў афіцыйнай арфаграфіі было зроблена шляхам пераносу зместу Вікіінкубатара, які змяшчаў на той момант больш за 3565 артыкулаў, на вызвалены дамен be.wikipedia.org. Гэтае рашэнне суправаджалася пратэстамі шэрагу беларускіх удзельнікаў Вікіпедыі.
Сучасны этап
[правіць | правіць зыходнік]15 сакавіка 2008 года ў Беларускай Вікіпедыі ў афіцыйным правапісе створаны 10-тысячны артыкул.
16 мая 2010 года ў Беларускай Вікіпедыі створаны 20-тысячны артыкул.
28 ліпеня 2010 года ў Беларускай Вікіпедыі быў запушчаны праект «Звязнасць», удзельнікамі якога быў праведзены аналіз звязнасці артыкулаў, які паказаў, што амаль чвэрць артыкулаў у раздзеле з’яўляюцца ізаляванымі.
16 лістапада 2010 года ў Беларускай Вікіпедыі створаны 25-тысячны артыкул — Рудольф I Габсбург.
22 жніўня 2012 года раздзел беларускай Вікіпедыі ў афіцыйным правапісе абагнаў па колькасці артыкулаў раздзел беларускай Вікіпедыі ў класічным правапісе (46 045 артыкулаў да 46 044).
15 верасня 2012 года колькасць артыкулаў у раздзеле беларускай Вікіпедыі перавысіла 50 000.
31 мая 2013 года колькасць артыкулаў у раздзеле беларускай Вікіпедыі перавысіла 60 000.
12 сакавіка 2014 года колькасць артыкулаў у раздзеле беларускай Вікіпедыі перавысіла за 70 000.
27 лістапада 2014 года колькасць артыкулаў у раздзеле беларускай Вікіпедыі перавысіла 77 777.
28 студзеня 2015 года колькасць артыкулаў у раздзеле беларускай Вікіпедыі перавысіла 80 000.
28 жніўня 2015 года колькасць артыкулаў у раздзеле беларускай Вікіпедыі перавысіла 100 000. Да таго моманту раздзел займаў 53 месца.
18 студзеня 2017 года быў створаны 125 000-ы артыкул, а 31 студзеня 2018 года колькасць артыкулаў перавысіла 150 000.
31 снежня 2020 года колькасць артыкулаў у раздзеле беларускай Вікіпедыі перавысіла 200 000. 2 чэрвеня 2023 года ў Беларускай Вікіпедыі зроблена 4 500 000 правак.
Станам на 6 кастрычніка 2023 года ў беларускай Вікіпедыі больш за 235 000 артыкулаў.
Статыстыка праглядаў па краінах
[правіць | правіць зыходнік]Беларуская Вікіпедыя[1] | ||||
---|---|---|---|---|
Беларусь | 33.3% | |||
ЗША | 18.5% | |||
Францыя | 16.9% | |||
Германія | 9.1% | |||
Вялікабрытанія | 6.1% | |||
Кітай | 3.2% | |||
Нідэрланды | 3.1% | |||
Іншыя | 13.2% | |||
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Беларуская Вікіпедыя
- Галоўная старонка Беларускай Вікіпедыі
- Аналіз найбольшых праглядаў за дзень