Ганна Дацкая
Ганна Дацкая | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Anne of Denmark | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Джэймс Хепберн | ||||||
Пераемнік | Генрыэта Марыя Французская | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Філіп II | ||||||
Пераемнік | Генрыэта Марыя Французская | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
12 снежня 1574 ці 1574[1] |
||||||
Смерць |
2 сакавіка 1619[3][4][…]
|
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Ольдэнбургская дынастыя[d] | ||||||
Бацька | Фрэдэрык II[2] | ||||||
Маці | Сафія Мекленбург-Гюстраўская[d] | ||||||
Муж | Якаў I Сцюарт[5][6] | ||||||
Дзеці | Генрых Фрэдэрык Сцюарт[7][5][…], Елізавета Сцюарт[5][2], Карл I Сцюарт[5][2], Марыя Сцюарт[d], unnamed son Stuart[d][7], Маргарыта Сцюарт[d][7], Роберт Сцюарт[d][7], unnamed son Stuart[d][7] і Сафія Англійская[d][7] | ||||||
Веравызнанне | лютэранства | ||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ганна Дацкая (англ.: Anne of Denmark; 14 кастрычніка 1574 — 4 сакавіка 1619) — каралева-кансорт Шатландыі, Англіі і Ірландыі, жонка караля Якава I (VI).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ганна была дачкой Фрыдэрыка II, караля Даніі і Нарвегіі з Ольдэнбургскай дынастыі. У 1589 годзе паміж Даніяй і Шатландыяй быў складзены дагавор аб шлюбе прынцэсы Ганны і маладога шатландскага караля Якава VI. Вяселле па даверанасці адбылося ў Капенгагене, і нявеста адплыла ў Шатландыю. Аднак з-за штармоў у Паўночным моры карабель быў вымушаны вярнуцца ў Нарвегію. Нецярплівы жаніх падрыхтаваў шатландскі флот і прыбыў да Ганны ў Осла, дзе 23 лістапада адбылося вяселле. Маладыя заставаліся ва ўладаннях дацкага караля да вясны наступнага года. 17 мая 1590 года ў Холірудскім абацтве Ганна была каранавана каралевай Шатландыі. Шлюб Якава VI з прадстаўніцай дацкага каралеўскага дому, адной з лідыруючых пратэстанцкіх дынастыі Еўропы, значна ўмацаваў пазіцыі караля ў прэсвітарыянскай Шатландыі.
Ганна Дацкая была чароўнай і жыццярадаснай дзяўчынай, аднак па інтэлектуальным узроўні яна не магла адпавядаць каралю-філосафу Якаву VI. Неўзабаве пасля вяселля адносіны паміж муж і жонкай сталі астуджацца і ўрэшце яны амаль перасталі сустракацца. Тым не менш у перыяд паміж 1594 і 1604 гадамі Ганна Дацкая нарадзіла семярых дзяцей, з якіх, праўда, смерці ў маленстве пазбеглі толькі трое: прынцы Генрых, Карл і прынцэса Елізавета.
Уплыў Ганны на каралеўскі двор быў даволі значным: дзякуючы ёй пры шатландскім (а з 1603 года англійскім) двары ўсталяваліся куртуазныя парадкі, сталі часта арганізоўвацца балі, тэатральныя пастаноўкі, заахвочваліся паэты і музыканты, двор набыў бляск і пышнасць. Гэта выклікала незадаволенасць прэсвітарыянскага духавенства, якое неаднаразова крытыкавала каралеву за грэбаванне малітвамі і словам Божым. Негатыўнае стаўленне яшчэ больш узмацнілася пасля пераходу Ганны ў каталіцтва. Са світы каралевы выйшла шмат таленавітых адміністратараў, якія затым паспяхова працавалі ў вышэйшых дзяржаўных органах Англіі і Шатландыі.
Рэзідэнцыяй Ганны быў пабудаваны для яе Ініга Джонсам у Грынвічы палац Квінс Хаус. Яна сканала ва ўзросце 44 гадоў, у 1619 годзе, у Хэмптан-Корцскім палацы і была пахавана ў Вэстмінстэрскім абацтве.
Шлюб і дзеці
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ A Historical Dictionary of British Women — 2 — Routledge, 2003. — P. 15. — ISBN 978-1-85743-228-2
- ↑ а б в г Catalog of the German National Library Праверана 13 красавіка 2024.
- ↑ Anne of Denmark // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Anna von Dänemark // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б в г д е Lundy D. R. The Peerage
- Нарадзіліся 12 снежня
- Нарадзіліся ў 1574 годзе
- Нарадзіліся ў Цэнтральнай Ютландыі
- Памерлі 2 сакавіка
- Памерлі ў 1619 годзе
- Памерлі ў Вялікім Лондане
- Пахаваныя ў Вэстмінстэрскім абацтве
- Ольдэнбургская дынастыя
- Асобы
- Нарадзіліся 14 кастрычніка
- Памерлі 4 сакавіка
- Мужы і жонкі манархаў Англіі
- Мужы і жонкі манархаў Шатландыі
- Дацкія прынцэсы
- Прынцэсы Нарвегіі