Екацярынбург
Горад
Екацярынбург
Екатеринбург
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Екацярынбу́рг (з 1924 да 1991 — Свярдло́ўск) — адміністрацыйны цэнтр Свярдлоўскай вобласці, чацвёрты па колькасці насельніцтва (пасля Масквы, Санкт-Пецярбурга і Новасібірска) горад у Расіі. Транспартна-лагістычны вузел на Транссібірскай магістралі, буйны прамысловы цэнтр (оптыка-механічная прамысловасць, прыборабудаванне і цяжкае машынабудаванне, металургія, паліграфічная прамысловасць, лёгкая і харчовая прамысловасць, ваенна-прамысловы комплекс).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вясной 1723 года па загаду імператара Пятра I на берагах ракі Ісець разгарнулася будаўніцтва найбуйнейшага ў Расіі металургічнага завода. Датай утварэння горада лічыцца 7(18) лістапада 1723 года, калі ў цэхах завода быў здзейснены першы пробны пуск баявых молатаў. Назву горад атрымаў у гонар імператрыцы Кацярыны I.
Будаўніцтва горада ажыццяўлялася па генеральнаму плану, распрацаванаму выхаванцам артылерыйскай акадэміі Тацішчавым і ваенным інжынерам дэ Геніным. Першы генеральны план тагачаснага завода-крэпасці сведчыць аб тым, што забудова горада на Ісеці ажыццяўлялася ў традыцыі найвыдатнейшых фартыфікацыйных пабудоў Германіі, Нідэрландаў і Францыі. Еўрапейскі характар горада ўвасобіўся не толькі ў яго назве (ням. «бург» у перакладзе на бел. «горад»), але і ў планіроўцы.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Рыма Леанідаўна Арцёмчык (нар. 1934) — беларуская і расійская архітэктар.
- Ігар Рыгоравіч Бакалаў — савецкі і беларускі спартсмен-стралок.
- Ювеналій Аляксандравіч Вейс — беларускі вучоны ў галіне машыназнаўства.
- Людміла Аляксандраўна Вільчко (нар. 1935) — беларуская архітэктар.
- Уладзімір Гасцюхін — расійскі акцёр.
- Яўген Іванавіч Дашкоў (нар. 1941) — рускі і беларускі акцёр.
- Уладзімір Мікалаевіч Заграбельны (нар. 1938) — беларускі архітэктар.
- Роальд Эдмундавіч Кнаўэр (1937—2021) — беларускі архітэктар.
- Барыс Андрэевіч Кожыхаў (нар. 1932) — беларускі архітэктар.
- Дзмітрый Юр’евіч Мерзлякоў (нар. 1964) — беларускі архітэктар.
- Сяргей Андрэевіч Мыльнікаў — Герой Расійскай Федэрацыі.
- Уладзімір Мулявін (1941 — 2003) — беларускі артыст, спявак, заснавальнік і мастацкі кіраўнік беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры».
- Барыс Уладзіміравіч Нічкоў (1938—2018) — беларускі музыкант-габаіст, педагог.
- Эрнст Неізвесны — савецкі і амерыканскі скульптар.
- Алег Платонаў — рускі пісьменнік.
- Валянціна Васілеўна Пражэева (1943—2023) — беларуская артыстка тэатра лялек.
- Яўген Сямёнавіч Разенблат (нар. 1961) — беларускі гісторык яўрэйскага паходжання.
- Валерыя Анатолеўна Цецераўкова (нар. 1956) — беларуская архітэктар.
- Вольга Ісаеўна Ціхава (1938—2013) — беларуская архітэктар.
Культура
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://www.ekburg.ru/news/2/24200/
- ↑ https://web.archive.org/web/20180726010024/http://www.gks.ru/free_doc/doc_2018/bul_dr/mun_obr2018.rar Праверана 25 ліпеня 2018.
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
- ↑ https://www.plovdiv.bg/en/about-plovdiv/побратимени-градове/