Перайсці да зместу

Суднападымальнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Суднападымальнік, пабудаваны ў 1899 годзе, які забяспечваў зносіны па каналах паміж Дортмундам і Дуйсбургам
Нахільны суднападымальнік Краснаярскай ГЭС
Парны вертыкальны суднападымальнік на Цэнтральным канале ў Бельгіі
Паваротны суднападымальнік «Фолкеркскае кола» ў Шатландыі

Суднападыма́льнік[1], суднапад’ёмнік[2][3] — падымальнае збудаванне для перамяшчэння суднаў паміж б’ефамі, з аднаго ўзроўню на іншы.

Суднападымальнікі ўжываюцца на ўнутраных водных шляхах для пропуску суднаў праз плаціны, у складзе гідравузлоў або на міжбассейнавых суднаходных каналах (замест шлюзаў), а таксама для спуску суднаў на ваду або іх ўздыму з вады, у тым ліку з мэтай агляду і рамонту падводнай часткі на суднарамонтных заводах і верфах.

Адрозніваюць вертыкальныя, нахільныя і паваротныя суднападымальнікі. Судна перамяшчаецца ў спецыяльнай камеры, звычайна напоўненай вадой. Нахільныя суднападымальнікі бываюць падоўжныя і папярочныя. У падоўжных суднападымальніках судна размяшчаецца ўздоўж кірунку руху, у папярочных — перпендыкулярна яму. Нахільныя суднападымальнікі бываюць аднасхільныя і двухсхільныя (апошнія — з паваротным прыладай для перакладу судна праз водападзел або грэбень плаціны).

Вертыкальныя суднападымальнікі бываюць механічныя з процівагамі, плунжарные (з гідраўлічнымі прэсамі) і паплаўковыя. Найбольш распаўсюджаны механічныя.

  1. БелЭн 2002.
  2. Суднапад’ёмнік // Скарнік
  3. Суднапад’ёмнік // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 370. — 663 с.
  • Суднападымальнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 254. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Судоподъёмник / Левачёв С. Н. // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  • Судоподёмники // Гладков Г. Л., Журавлёв М. В., Москаль А. В., Гапеев А. М., Колосов М. А. Водные пути и гидротехнические сооружения: Учебник для вузов. — СПб: СПГУВК, 2011. — 440 с. — 500 экз. (руск.)
  • Судоподъёмники / Г. П. Лохматиков, М. А. Колосов, С. В. Селезнёв.; Под ред. М. А. Колосова. — СПб.: Энергоатомиздат. Санкт-Петербургское отд-ние, 1998. — 344 с.; ил. — 500 экз. — ISBN 5-283-04713-X. (руск.)