Тэтрык II
Выгляд
Гай Пій Эзувій Тэтрык | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Gaius Pius Esuvius Tetricus | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Аўрэліян | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | невядома | ||||||
Смерць | невядома | ||||||
Бацька | Тэтрык I | ||||||
Маці | Nera Pivesuvia[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гай Пій Эзувій Тэтрык (Тэтрык II) (лац.: Gaius Pius Esuvius Tetricus) — сын і суправіцель імператара так званай «Гальскай імперыі» Тэтрыка I.
Год нараджэння і маці Тэтрыка малодшага невядомыя. У 273 годзе ён быў узведзены сваім бацькам у ранг цэзара[1] і атрымаў тытул правадыра моладзі, а 1 студзеня 274 года, у Аўгусце Трэвераў (суч. Трыр), уступіў разам з ім у консульства. Пасля ўварвання Аўрэліяна і няўдалай бітвы пры Дуракаталаўне (суч. Шалон-ан-Шампань) Тэтрык I разам з сынам здаўся ў палон. Яны абодва былі праведзены ў трыўмфальнай працэсіі ў Рыме, аднак пасля гэтага дараваны Аўрэліянам. Тэтрык-старэйшы быў прызначаны карэктарам у Луканіі, а яго сын быў ганараваны сенатарскага звання і пасля займаў шматлікія пасады.
Зноскі
- ↑ Таксама прапануецца дата абвяшчэння яго цэзарам 271 год (гл. I. König, Latomus 33, 1974, 53ff. and König 1981 p. 166f.) і аргументы супраць гэтай даты (гл. J. F. Drinkwater, The Gallic Empire. Separatism and Continuity in the North-Western Provinces of the Roman Empire A.D. 260—274, Stuttgart, 1987.S. 106 ff. і 186 ff.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Polfer, Michael, «Tetricus II (Caesar 273—274 AD)», De Imperatoribus Romanis
- Jones A. H. M. Tetricus 2 // Prosopography of the Later Roman Empire / A. H. M. Jones, J. R. Martindale, J. Morris. — Cambridge University Press, 1971. — Vol. I: A.D. 260–395. — P. 885. — ISBN 0-521-07233-6 [2001 reprint].
- Пісьменнікі гісторыі Аўгустаў. Трыццаць тыранаў. Тэтрык малодшы.
- Аўрэлій Віктар. Пра цэзараў.
- Еўтропій. Брэвіярый.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тэтрык II
- Манеты Тетрика II