Перайсці да зместу

Шон Сент-Леджэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Шон Сент-Леджэр
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Шон Патрык Сент-Леджэр-Хол
Нарадзіўся 28 снежня 1984(1984-12-28)[1][2] (39 гадоў)
Грамадзянства  Ірландыя
 Англія
Рост 183 см
Вага 74 кг
Пазіцыя абаронца
Маладзёжныя клубы
2001—2002 Англія Пітэрбора Юнайтэд
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2006 Англія Пітэрбора Юнайтэд 79 (1)
2004   Англія Стывенідж Бора 0 (0)
2006—2011 Англія Прэстан Норт Энд 185 (10)
2009   Англія Мідлсбра 15 (2)
2011—2014 Англія Лестэр Сіці 36 (0)
2013   Англія Мілуал 6 (0)
2014 Англія Іпсвіч Таўн 0 (0)
2015 Злучаныя Штаты Амерыкі Арланда Сіці 15 (0)
2015—2016 Злучаныя Штаты Амерыкі Каларада Рэпідс 12 (0)
2017—2018 Англія Соліхал Мурс 0 (0)
2018 Англія Гайзлі 7 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009—2013 Ірландыя Ірландыя 37 (3)
Трэнерская кар’ера
2018 Англія Гайзлі в.а.
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 чэрвеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 12 чэрвеня 2013
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шон Патрык Сент-Леджэр-Хол (англ.: Sean Patrick St Ledger-Hall; нар. 28 снежня 1984, Соліхал каля Бірмінгема, Англія) — ірландскі і англійскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Ірландыі (2009—2013). Кар’ера Сент-Леджэра пачалася ў горадзе Пітэрбора. Ён трапляў у «Прэстан Норт Энд», а таксама некаторы час правёў у арэндзе ў клубе «Мідлсбра» да свайго пераезду ў стан «Лестэр Сіці» ў 2011 годзе.

«Пітэрбора Юнайтэд»

[правіць | правіць зыходнік]

Кар’ера Сент-Леджэра пачалася з моладзевага складу каманды «Пітэрбора Юнайтэд», пасля якога ён патрапіў у яе асноўны склад у 2002 годзе. У гэтым клубе, у асноўным, выконваў ролю цэнтральнага абаронцы, аднак часам выступаў і ў ролі апорнага паўабаронцы.

«Прэстан Норт Энд»

[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2006 года Сент-Леджэр падпісаў кантракт з клубам «Прэстан Норт Энд» на тры гады за ганарар у 225 тысяч фунтаў стэрлінгаў.

У верасні 2009 года ён, на правах арэнды, перайшоў у «Мідлсбра» з правам падоўжыць арэнду ў зімовае трансфернае акно[3], але каманды не здолелі дамовіцца, і абаронцу прыйшлося вярнуцца ў «Прэстан Норт Энд»[4]. Яго дэбют за «Мідлсбра» адбыўся 15 верасня 2009 года ў матчы супраць «Шэфілд Уэнсдэй» (3:1), а першы гол ён забіў 26 верасня ў гульні супраць «Ковентры Сіці» (2:2).

«Лестэр Сіці»

[правіць | правіць зыходнік]

3 2011 па 2014 гады з’яўляўся іграком «Лестэр Сіці». 9 мая 2014 года пакінуў клуб пасля таго як скончыўся тэрмін дзеяння кантракта.

Амерыканскія клубы

[правіць | правіць зыходнік]

27 лістапада 2014 года Сент-Леджэр стаў іграком «Іпсвіч Таўн», падпісаўшы кароткатэрміновы кантракт, але не правёў за клуб ніводнага матча і ўжо ў снежні пакінуў яго.

5 сакавіка 2015 года пасля паспяховага прагляду падпісаў кантракт з клубам амерыканскай МЛС «Арланда Сіці». Аднак, у жніўні таго ж года кантракт быў разарваны, прычынай стаў пропуск іграком некалькіх дзён трэніровак. Неўзабаве стаў іграком іншага амерыканскага клуба «Каларада Рэпідс». У сезоне 2016 не выступаў, і па яго заканчэнні пакінуў «Каларада Рэпідс».

Вяртанне ў Англію

[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2017 года перайшоў у клуб пятага англійскага дывізіёна «Соліхал Мурс», за які згуляў у адным матчы Кубка Англіі. У студзені 2018 года перабраўся ў «Гайзлі», дзе стаў таксама гуляючым трэнерам. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2018/19.

Пасля стаў працаваць скаўтам у «Лестэр Сіці».

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Не зважаючы на тое, што Сент-Леджэр і нарадзіўся ў Англіі, але ўсё ж ён палічыў за лепшае гуляць за сваю гістарычную радзіму, як у свой час і яго дзядуля з горада Карлоў. Яго дэбют за зборную Ірландыі адбыўся 6 чэрвеня 2009 года ў матчы адборачнага турніру да чэмпіянату свету 2010 года супраць зборнай Балгарыі, які скончыўся з лікам 1:1[5].