Жак-Люі Давід
Жак-Люі Даві́д (па-француску: Jacques-Louis David; 30 жніўня 1748, Парыж — 29 сьнежня 1825, Брусэль) — францускі мастак, заснавальнік францускага нэаклясыцызму.
Жак-Люі Давід | |
Давід. Аўтапартрэт (1794) | |
Дата нараджэньня | 30 жніўня 1748[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 29 сьнежня 1825[1][2][3][…] (77 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | інсульт |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр, палітык, архітэктурны чарцёжнік |
Сябра ў | Каралеўская акадэмія малярства і скульптуры[d], Нідэрляндзкая каралеўская акадэмія навук[d] і Акадэмія прыгожых мастацтваў[d] |
Жанры | гістарычны жывапіс[1], партрэт[5][1], алегорыя[d][1], пэйзаж[1] і рэлігійны жывапіс[d][1] |
Плынь | нэаклясыцызм[6] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Біяграфія
рэдагавацьУ 1775—1780 гадах навучаўся ў Францускай акадэміі ў Рыме, дзе вывучаў антычнае мастацтва і творчасьць майстроў эпохі Адраджэньня. У 1783 абраны чальцамі Акадэміі жывапісу.
Актыўна ўдзельнічаў у рэвалюцыйным руху, у 1792 годзе абраны дэпутатам Нацыянальнага канвэнту, галасаваў за сьмерць караля Людовіка XVI. Далучыўся да радыкальна-экстрэмісцкага крыла рэвалюцыянэраў на чале з Маратам і Рабэсп’ерам. Зьяўляўся чальцом Камітэту грамадзкай бясьпекі, у якасьці якога падпісваў загады аб арышце «ворагаў рэвалюцыі». У 1794 годзе пасьля тэрмідарыянскага перавароту заключаны ў турму за рэвалюцыйныя погляды.
У 1797 годзе стаў сьведкам урачыстага ўезду ў Парыж Напалеона, і з тых часоў становіцца яго палкім прыхільнікам.
Пасьля паразы Банапарта пры Ватэрлёо (1815) бяжыць у Швайцарыю, затым пераехаў у Брусэль, дзе пражыў да канца жыцьця. Пахаваны на могілках сьвятой Гудулы ў Брусэлі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е ё ж з RKDartists (нід.)
- ^ а б Jacques-Louis David — 2009.
- ^ а б Jacques-Louis David (анг.) — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ^ http://doc.patrimoine.brussels/REGISTRE/AG/013_004.pdf
- ^ https://www.npg.org.uk/collections/search/person/mp65218/jacques-louis-david?role=art
- ^ Union List of Artist Names (анг.)