Перайсьці да зьместу

Аталянта Бэргама

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аталянта
Поўная назва Atalanta Bergamasca Calcio
Заснаваны 1907
Горад Бэргама, Італія
Стадыён Гэвіс Стэдыюм
Умяшчальнасьць: 26 562
Прэзыдэнт Антоніё Пэркасі[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя А
 · 2023—2024 4 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
atalanta.it (італ.)

«Аталя́нта» (па-італьянску: Atalanta Bergamasca Calcio) — італьянскі футбольны клюб з гораду Бэргама, які месьціцца ў правінцыі Лямбардыя. Мянушку «нэрадзуры» яны арымалі дзякуючы выступам у кашулях зь сіне-чорнымі вэртыкальнымі палосамі, а таксама чорным трусам і чорным шкарпэткам.

Хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне «Гэвіс Стэдыюм», які здольны зьмясьціць 26 562 чалавек[2]. У Італіі «Аталянту» часам называюць «каралева правінцыйных клюбаў» (італ. Regina delle provinciali) каб падкрэсьліць той факт, што клюб гістарычна зьяўляецца адным з найлепшых сярод камандаў, якія не базуюцца ў вялікіх гарадах краіны.

У сэзоне 2010—2011 гадоў клюб атрымаў заахвочваньне ў Сэрыю А. «Аталянта» дасягала паўфіналу Кубка ўладальнікаў кубкаў у 1988 годзе, калі яшчэ выступала ў другім па значнасьці дывізіёне Італіі. Гэта па-ранейшаму зьяўляецца лепшым паказчыкам выступу клюбаў не зь першага дывізіёну ў буйных турнірах УЭФА, то бок такі ж вынік мае й ангельскі «Кардыф Сіці».

Першым футбольным клюбам гораду Бэргама быў ФК «Бэргама», заснаваны ў 1903 годзе швайцарскімі імігрантамі й выступаў у зоне Лямбардыі чэмпіянату Італіі. 17 кастрычніка 1907 году група ў складзе Эўджэніё Ўр’ё, Джуліё й Фэручча Амаці, Алясандра Фарліні й Джавані Рабэрці ўтварыла спартовае таварыства «Аталянта», якое атрымала сваю назву ў гонар гераіні старажытнагрэцкай міталёгіі. У 1913 годзе ў грамадзтве была ўтворана футбольная сэкцыя, а ў 1914 годзе «Аталянта» была прызнаная Італьянскай фэдэрацыяй футболу й пачала ўдзельнічаць у другой групе чэмпіянату Лямбардыі. У 1920 годзе каманда паднялася ў першую групу.

Раней, у лютым 1920 году спартовае таварыства «Аталянта» й спартова-фэхтавальнае таварыства «Бэргамаска», якія паглынулі ў 1913 годзе ФК «Бэргама», аб’ядналіся ў футбольны клюб «Аталянта». Быў прыняты кампрамісны чорна-сіні варыянт колераў клюбу (колеры таварыства «Аталянта» былі чорна-белымі, а таварыства «Бэргамаска» — сіне-белымі). Першым трэнэрам стаў натуралізавы аргентынец Чэзарэ Лёвацьці.

У 1928 годзе спэцыяльна для клюбу быў пабудаваны стадыён, названы ў гонар фашыста Марыё Бруманы, пазьней перайменаваны ў «Атлеці Адзуры д’Італія». У дэбютным сэзоне 1928—1929 гадоў у нацыянальным чэмпіянаце «Аталянта» стала толькі 14-й у сваёй падгрупе й на наступны год была разьмеркавана ў створаную Сэрыю B. У сэзоне 1932—1933 гадоў з-за праблемаў зь фінансаваньнем «Аталянта» ледзь не зьнялася з чэмпіянату. Толькі дзякуючы продажу ў «Амбразыяну-Інтэр» галкіпэра зборнай Карлё Чэрэзолі клюбу ўдалося дагуляць турнір.

Першы раз трапіць у Сэрыю А атрымалася ў 1937 годзе, аднак паводле вынікаў гэтага году «Аталянта» вярнулася назад у Сэрыю B, але пры гэтым здолела зарабіць 120 тысячаў лір на продажы ў «Рому» свайго найлепшага паўабаронцы Джузэпэ Баномі. Пасьля клюб часьцяком зарабляў на продажы сваіх лідэраў у вядучыя каманды краіны. Вяртаньне ў эліту адбылося ў 1940 годзе. «Аталянта» трывала замацавалася ў Сэрыі А і набыла рэпутацыю «правінцыйнага жаху». У 1948 годзе бэргамаскі пад кіраўніцтвам Іва Фіярэнтыні занялі рэкордны для сябе пяты радок у чэмпіянаце. У 1952 годзе «Аталянта» адзначылася чарговым гучным продажам: швэдзкі форвард Гасэ Епсан быў прададзены ў «Напалі» за 105 млн лір, для чаго спатрэбіўся ўдзел мэра гораду. У 1955 годзе матч «Аталянты» супраць «Трыестыны» быў паказаны па тэлебачаньні ўпершыню ў гісторыі бэргамскага клюбу.

Праз тры гады каманда змагалася за выжываньне, але была прымусова адпраўлена ў Сэрыю B «за парушэньне спартовых прынцыпаў», у 1960 годзе бэргамаскі былі рэабілітаваныя, але да таго часу яны ўжо й так вярнуліся ў Сэрыю А. 2 чэрвеня 1963 году на поле мілянскага Сан-Сыра «Аталянта» заваявала першы трафэй у сваёй гісторыі, абыграўшы ў фінале Кубка Італіі «Тарына» зь лікам 3:1, дзякуючы хет-трыку будучага чэмпіёна Эўропы й віцэ-чэмпіёну сьвету Анджэлё Дамэнгіні. У наступным сэзоне адбыўся дэбют у Кубку ўладальнікаў кубкаў, дзе ў першым раўндзе ў дадатковы час гульцы бэргамскага клюбу саступілі будучаму пераможцу — лісабонскаму «Спортынгу».

Актуальны на 12 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Італіі Аб Рафаэл Талой (капітан) 1990
3 Сьцяг Кот-д’Івуару Аб Адылён Касуну (ар. Баер) 2001
4 Сьцяг Швэцыі Аб Ісак Гіен 1999
5 Сьцяг Ангельшчыны Аб Бэн Годфры 1998
6 Сьцяг Ганы ПА Ібрагім Сулемана 2003
7 Сьцяг Калюмбіі ПА Хуан Куадрада 1988
8 Сьцяг Харватыі ПА Марыё Пашаліч 1995
9 Сьцяг Італіі Нап Джанлюка Скамака 1999
10 Сьцяг Італіі ПА Нікалё Дзаньёлё (ар. Галатасарай) 1999
11 Сьцяг Нігерыі Нап Адэмола Лукман 1997
13 Сьцяг Бразыліі ПА Эдэрсан 1999
15 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Мартэн дэ Роон 1991
16 Сьцяг Італіі Аб Рауль Бэльянова 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
17 Сьцяг Бэльгіі ПА Шарль дэ Кэтэлярэ 2001
19 Сьцяг Альбаніі Аб Бэрат Д’імсіці 1993
22 Сьцяг Італіі ПА Матэо Руджэры 2002
23 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Аб Сэад Калашынац 1993
24 Сьцяг Сэрбіі ПА Лазар Самарджыч (ар. Удынэзэ) 2002
28 Сьцяг Партугаліі Бр Руй Патрысію 1988
29 Сьцяг Італіі Бр Марка Карнэсэкі 2000
31 Сьцяг Італіі Бр Франчэска Росі 1991
32 Сьцяг Італіі Нап Матэо Рэтэгі 1999
42 Сьцяг Італіі Аб Джорджа Скальвіні 2003
44 Сьцяг Італіі ПА Марка Брэшыяніні (ар. Фразынонэ) 2000
77 Сьцяг Італіі ПА Давідэ Дзапакоста 1992
Сьцяг Францыі Аб Брандон Сапі 2002

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]