Васіль Лявонцьеў
Выгляд
Васіль Васільевіч Лявонцьеў (5 жніўня 1905, Мюнхэн — 5 лютага 1999, Нью-Ёрк) — амэрыканскі эканаміст расейскага паходжаньня, стваральнік тэорыі міжгаліновага аналізу, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па эканоміцы (1973) «за разьвіцьцё мэтаду» выдаткі — выпуск «і за яго прымяненьне па важных эканамічных праблемах».
Дасьледаваньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лявонцьеў распрацаваў аналіз «выдаткі-выпуск», за што ў 1973 атрымаў Нобэлеўскую прэмію. У гонар Лявонцьева названы шэраг эканамічных зьяваў — напрыклад, мадэль Лявонцьева і парадокс Лявонцьева.