Вялікі чырвоны сабака Кліфард (фільм)
Вялікі чырвоны сабака Кліфард | |
Жанр | прыгодніцкі фільм, кінакамэдыя і сямейны фільм[d] |
---|---|
Рэжысэр | |
Заснаваны на | Clifford the Big Red Dog[d] |
Прадусар | |
У ролях | |
Кампазытар | |
Апэратар | |
Мантаж | Sabrina Plisco[d] |
Вытворчасьць | Paramount Pictures, Paramount Animation[d], Entertainment One[d] і Scholastic Corporation[d] |
Распаўсюд | Paramount Pictures і UIP-Dunafilm[d][1] |
Дата выхаду | 2021, 2 сьнежня 2021[2], 23 сьнежня 2021[1] і 1 сьнежня 2021[3] |
Працягласьць | 97 хвіліна[3] |
Краіна | |
Мова | ангельская мова |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
«Вялі́кі чырвоны саба́ка Клі́фард» (па-ангельску: Clifford the Big Red Dog) — канадзка-амэрыканская прыгодніцкая камэдыя 2021 году, зладжаная рэжысэрам Ўолтам Бэкерам, заснаваная на аднайменнай сэрыі дзіцячых кніг Нормана Брыдўэла[4][5]. Галоўныя ролі выканалі Джэк Ўайтгол, Дарбі Кэмп, Тоні Гэйл, Сіена Гілары, Дэйвід Алан Грыр, Расэл Вон, Кенан Томпсан і Джон Кліз[6]. Фільм прысьвечаны памяці Рычарда Робінсана, былога генэральнага дырэктара Scholastic, які памёр у чэрвені 2021 году. Як плянавалася, фільм павінен быў быць прадстаўленым на Таронтаўскім кінафэстывалі, а пасьля выйсьці ў кінатэатрах ЗША. Аднак, праз пандэмію каранавірусу канчатковая дата рэлізу была перанесеная на восень[7].
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эмілі Элізабэт Гаўард (Дарбі Кэмп) ёсьць вучаніцай 6-й клясы сярэдняе школы і жыве з сваёй маці Мэгі (Сіена Гілары) ў Нью-Ёрку. Эмілі рэгулярна падвяргаецца зьдзекам у школе, знаходзячы суцяшэньне ў сваім адзіным сябру Оўэне Ю (Ізаак Ван). Аднойчы Эмілі была вымушаная застацца на выходныя разам з сваім бязхатнім дзядзькам Кейсі (Джэк Ўайтгол), калі Мэгі вымушаная была выправіцца ў Чыкага.
Містэр Брыдўэл (Джон Кліз), уладальнік шатра выратаваньня жывёлаў на карнавале, знаёміць Эмілі з маленькім чырвоным шчанюком, чыю сям’ю выкралі сабакаловы. Ён кажа ёй, што шчанюк будзе павялічвацца ў памеры ў залежнасьці ад таго, колькі ейнай любові ён атрымае. Кейсі адмаўляе Эмілі ў шчанюку, ведаючы, што ягоная сястра ніколі не дазволіць трымаць сабаку ў кватэры, тым больш, што паводле правілаў жывёлы ў іхнім шматпавярхоўным доме пад забаронай. Калі Эмілі ў той дзень жа вяртаецца з школы, дзя зь яе чарговы раз зьдзекваліся, яна выяўляе, што шчанюк схаваўся ў ейным заплечніку, і дае яму мянушку Кліфард. Эмілі спрабуе пераканаць Кейсі дазволіць ёй трымаць яго, але дзядзька дазваляе сабаку толькі пераначаваць. Разьбітая сэрцам Эмілі са сьлязьмі на вачох жадае, каб Кліфард быў вялікім і моцным, каб ніхто зь яго не зьдзекваўся. Сьлёзы сьцякаюць яму на нос, калі дзяўчына засынае разам з шчанюком.
Наступным ранкам Эмілі прачынаецца і бачыць Кліфарда гіганцкіх памераў. Кейсі таксама даведаецца пра гэта, і яны ўдвох спрабуюць схаваць яго ад начальніка будынка, містэра Пакарда (Дэйвід Алан Грыр), калі ён рамантуе ў іх посудамыйную машыну. Яны адвозяць яго да вэтэрынара, мяркуючы, што ён, магчыма, захварэў, спрабуючы схаваць яго ад усіх. Аднак, жыхары гораду хутка заўважаюць вялікага сабаку і праз сацыяльныя сеткі распаўсюджваюць весткі аб ягоным існаваньні ў Інтэрнэце. Даведаўшыся ад сакратара вэтэрынара аб мінулых цудах містэра Брыдўэла з жывёламі і іхнымі гаспадарамі, Эмілі зь дзядзькам і Оўэнам плянуюць даведацца пра ягоныя бліжэйшыя пляны, каб запытаць яго як вярнуць Кліфарда да звычайных памераў. У той жа час кіраўнік біятэхналягічнай кампаніі Жыварост Зак Тыран (Тоні Гэйл) незвадаволены вынікамі працы ягонай лябараторыі, супрацоўнікі якой спрабуюць знайсьці сродак да падвышэньня памераў жывёлаў і расьлінаў, каб выпрацоўваць у будучыні больш ежы. Праз сацыяльныя сеткі ён дазнаецца пра існаваньне вялікага шчанюка і жадае здабыць яго дзеля правядзеньня над ім экпэрымэнтаў. Эмілі супрацьстаіць гэтаму разам з жыхарамі Гарлему.
Крытыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг ухваленьня 53% на аснове 72 аглядаў зь сярэднім рэйтынгам 5,30/10. На думку крытыкаў дзецям фільм будзе цікавы, але кінастужка далёка не такая чароўная, як ейны клясычны зыходны матэрыял[8]. На Metacritic фільм мае сярэднеўзважаных 55 балаў з 100 магчымых, базуючыся на 17 водгукаў, што сьведчыць пра зьмяшаныя або сярэднія водгукі[9]. Аўдыторыя, апытаная CinemaScore, паставіла фільму сярэднюю адзнаку А паводле шкалы ад A+ да F, у той час як публіка PostTrak паставіла яму 4,5 з 5 зорак[10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Terjesztésre kerülő filmalkotások és artfilmek nyilvántartása (вуг.) — NMHH.
- ^ https://www.medieraadet.dk/vurderinger/119740
- ^ а б Blanc J. AlloCiné (фр.) — 1993.
- ^ "Clifford The Big Red Dog — Get a First Look». Nightmarish Conjurings.
- ^ «Clifford the Big Red Dog Makes His Live-Action Teaser Trailer Debut». LRM.
- ^ «Clifford the Big Red Dog Trailer Brings Beloved Children's Books to Life». Screen Rant.
- ^ «'Clifford The Big Red Dog' Returns To Q4 Release Schedule, Will Go Day & Date In Theaters & On Paramount+». Deadline Hollywood.
- ^ «Clifford the Big Red Dog». Rotten Tomatoes.
- ^ «Clifford the Big Red Dog Reviews». Metacritic.
- ^ «'Eternals' Still Leads Box Office as 'Clifford' Scores $22 Million Extended Opening». TheWrap.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікі чырвоны сабака Кліфард (анг.) на сайце IMDb
- Вялікі чырвоны сабака Кліфард на сайце «Rotten Tomatoes» (анг.)
- Вялікі чырвоны сабака Кліфард на Metacritic
- Фільмы 2021 году
- Канадзкія фільмы
- Фільмы ЗША
- Фільмы Ўолта Бэкера
- Канадзкія камэдыйныя фільмы
- Кінакамэдыі ЗША
- Канадзкія дзіцячыя фільмы
- Дзіцячыя фільмы ЗША
- Канадзкія фэнтэзійныя фільмы
- Фэнтэзійныя фільмы ЗША
- Фільмы пра сяброўства
- Фільмы пра сабак
- Фільмы Paramount Pictures
- Фільмы на ангельскай мове
- Экранізацыі дзіцячых кніг