Перайсьці да зьместу

Калмыцкая Вікіпэдыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Калмы́цкая Вікіпэ́дыя (па-калмыцку: Хальмг Бикипеди[1]) — разьдзел Вікіпэдыі, вольнае энцыкляпэдыі на калмыцкай мове. Слова Бикипеди (Вікіпэдыя) пачынаецца з Б бо пачатковая В неўласьцівая калмыцкай мове.

Запыт на стварэньне гэтага моўнага разьдзелу быў пададзены 31 сьнежня 2005 року[2]. У хадзе галасаваньня 35 удзельнікаў аднагалосна падтрымалі стварэньне разьдзелу[3][4], у выніку чаго 24 сакавіка 2006 року калмыцкі разьдзел Вікіпэдыі быў запушчаны[5]

Калмыцкая Вікіпэдыя станам на 23 лістапада 2024 року месьціць 1679 артыкулаў, 10 533 зарэґістраваных ужывальнікаў, 1 адміністратара.[6] Агульная колькасьць старонак у калмыцкай Вікіпэдыі — 12 145, рэдаґаваньняў — 90 643, мультымэдыйныя файлы адсутнічаюць.[6]

Асноўнымі праблемамі калмыцкае Вікіпэдыі ё: брак актыўных удзельнікаў, аўтарытэтных пісьмовых крыніцаў калмыцкаю моваю, уласна праблемы мовы як мінарытарнае, што месьціцца пад пагрозаю зьнікненьня (паводле ЮНЭСКО).

20 чэрвеня 2009 року ў калмыцкай Вікіпэдыі адзначаны выпадак «вайны пераносаў» (глядзіце (1), (2), (3) — расейскаю моваю). Вялася дыскусія пра назвы краінаў ды народаў калмыцкаю моваю. У выніку дыскусія была адкладзеная (4).