Перайсьці да зьместу

Капэнгаген

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Капэнгаген
дац. København
Капэнгаген
Герб Капэнгагену Сьцяг Капэнгагену
Дата заснаваньня: 1167
Краіна: Данія
Кіраўнік: Сафі Гэстарп Андэрсэн[d][1]
Плошча: 77,20 км²
Вышыня: 14 м н. у. м.
Насельніцтва (2017)
колькасьць: 602 481 чал.[2]
шчыльнасьць: 7804,16 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 3
Паштовы індэкс: 1000
Геаграфічныя каардынаты: 55°40′34″ пн. ш. 12°34′8″ у. д. / 55.67611° пн. ш. 12.56889° у. д. / 55.67611; 12.56889Каардынаты: 55°40′34″ пн. ш. 12°34′8″ у. д. / 55.67611° пн. ш. 12.56889° у. д. / 55.67611; 12.56889
Капэнгаген на мапе Даніі
Капэнгаген
Капэнгаген
Капэнгаген
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.kk.dk/

Капэнга́ген (па-дацку: København) — сталіца й найбуйнейшы горад Даніі. Колькасьць насельніцтва на 2017 год складае 602 481 жыхароў. Капэнгаген разьмешчаны на ўсходнім узьбярэжжы вострава Зэляндыя, займаючы таксама частку маленькага вострава Амагер. У горадзе маецца вялікая колькасьць мастоў і тунэляў, якія злучаюцца разам, ствараючы зручную пешаходную сыстэму для шпацыру. Капэнгаген зьяўляецца адным з двух галоўных цэнтраў двунацыянальнага рэгіёну Эрэсун.

Першапачаткова горад быў рыбацкай вёска вікінгаў заснаванай у X стагодзьдзі, Капэнгаген стаў сталіцай Даніі ў пачатку XV стагодзьдзя. У XVII стагодзьдзі, падчас панаваньня караля Крыстыяна IV, горад стаў значным рэгіянальным цэнтрам. З пачатку новага тысячагодзьдзя, Капэнгаген мае моцнае гарадзкое й культурнае разьвіцьцё, якое падсілкоўваецца дзякуючы сталага інвэставаньня ў культурныя аб’екты й інфраструктуру гораду. Горад зьяўляецца адным з найбуйнейшых фінансавых цэнтраў Паўночнай Эўропы. Тутака месьціцца Капэнгагенская фондавая біржа. У эканоміцы Капенгагену назіраецца хуткае разьвіцьцё ў сэктары паслугаў, асабліва ў галінах інфармацыйных тэхналёгіяў, фармацэўтыкі й экалягічна чыстых тэхналёгіяў. Пасьля завяршэньня будаваньня транснацыянальнага мосту Эрэсун, Капэнгаген мае ўсё большую інтэграцыю з суседзкім швэдзкім горадам Мальмё.

У Капэнгагене месьцяцца Капэгагенскі ўнівэсытэт, Тэхнічны ўнівэрсытэт Даніі, а таксама Капэнгагенская школа бізнэсу. Капэнгагенскі ўнівэрсытэт, заснаваны ў 1479 годзе, зьяўляецца найстарэйшым унівэрсытэтам у Даніі. Капэнгаген зьяўляецца домам для футбольных клюбаў «Капэнгаген» і «Брэнбю». Штогадовы Капэнгагенскі маратон штогод праводзіцца з 1980 году. Горад таксама зьяўляецца адным з самых зручных гарадоў у сьвеце для раварыстаў.

Аэрапорт Каструп абслугоўвае прыкладна два мільёны пасажыраў у месяц і зьяўляецца самым загружаным аэрапортам ў краінах Паўночнай Эўропы.

Горад упершыню згадваецца ў 1043 годзе як вёска Гаўн, каля якой у 1167 годзе быў пабудаваны замак. Біскуп Абсалён пасьля пабудовы замка залажыў тут умацаваны горад. У 1254 годзе Капэнгаген атрымаў першыя гарадзкія прывілеі. У 1416 годзе Эрык Памеранскі заваяваў Капэнгаген і ў 1433 годзе зрабіў яго сваёй рэзыдэнцыяй.

Найбольшага росквіту горад дасягнуў у XVI—XVII стагодзьдзі. Падчас Графскай вайны Капэнгаген вытрымаў жорсткую аблогу, а ў 1658—1659 гадох па-геройску абараняўся ад швэдаў. Места было моцна разбурана паводкай 1728 году, пажарам 1795 году й бамбардзіроўкай брытанскім флётам у 1807 годзе. У выніку паразы Даніі ў вайне 1813—1814 гадоў горад прыйшоў у заняпад. Пасьля рэканструкцыі горад стаў значным прамысловым цэнтрам рэгіёну ў другой палове ХІХ стагодзьдзя.

У 1940—1945 гады падчас Другой сусьветнай вайны Капэнгаген знаходзіўся пад нацысцкай акупацыяй. Акупацыя ня мела жорсткага характару, бо ад самага пачатку нямецкія ўлады пачалі супрацоўніцтва з дацкім урадам. У краіне нават былі дазволеныя ўсеагульныя парлямэнцкія выбары ў 1943 годзе, але з умовай выключэньня ад удзелу камуністычнай партыі. У жніўні 1943 году, калі супрацоўніцтва ўрада з акупацыйнымі войскамі правалілася, некалькі суднаў Каралеўскага дацкага ваенна-марскога флёту былі затопленыя ў порце Капэнгагену для прадухіленьня іхнага выкарыстаньня немцамі. Прыкладна ў той жа час нацысты пачалі арыштоўваць габрэяў, хоць многія зь іх здолелі зьбегчы ў суседнюю Швэцыю.

Фотаздымак з касьмічнага спутніку

Капэнгаген зьяўляецца часткай рэгіёну Эресун, які складаецца з Зэляндыі, Лёлян-Фальстэру й вострава Борнгальм у Даніі й Сконэ ў Швэцыі[3]. Горад месьціцца на ўсходнім беразе востраву Зэляндыя, часткова на востраве Амагер і на шэрагу прыродных і штучных астраўкоў паміж імі. Швэдзкі бераг і Капэнгаген разьдзяляе праліў Эрэсунд, які таксама злучае Паўночнае мора з Балтыйскім морам. Швэдзкія гораду Мальмё й Ляндскруна месьцяцца на швэдзкім баку прама насупраць Капэнгагену[4]. Па дарозе адлегласьць ад Капэнгагену да швэдзкага Мальмё праз мост складае 42 км, да Нэствэду — 85 км, да Одэнсэ — 164 км, да Эсб’ергу — 295 км. Цэнтар гораду ляжыць у вобласьці, першапачаткова сфармаванай старымі валамі, якія да гэтага часу нагадваюць абарончы абвод[5].

Капэнгаген знаходзіцца ў зоне акіянічнага клімату згодна з клясыфікацыяй Кёпэна[6]. Надвор’е характарызуецца сыстэмамі нізкага ціску з боку Атлянтыкі, якія прыводзяць да нестабільных умоваў на працягу году. Акрамя трохі моцных дажджоў зь ліпеня па верасень, колькасьць ападкаў умераная. Сьнегапады маюць месца быць у асноўным з канца сьнежня да пачатку сакавіка, таксама можа быць дождж, зь сярэдняй тэмпэратурай каля кропкі замярзаньня[7].

Чэрвень самы сонечны месяц у годзе. На гэты месяц прыпадае ў сярэднім каля васьмі гадзінаў сонечнага сьвятла штодзень. Ліпень зьяўляецца самым цёплым месяцам зь сярэдняй тэмпэратурай у дзённы час каля 21 °C. У супрацьлегласьць гэтаму, сярэдняя колькасьць гадзінаў сонечнага сьвятла ўдзень меншая на два ў лістападзе й толькі на гадзіну ці паўтары са сьнежня па люты. Увесну становіцца цяплей і зноўку колькасьць сонечных гадзінаў вагаецца з чатырох да шасьці штодзень з сакавіка па травень. Люты зьяўляюцца самым сухім месяцам году[8]. Выключныя ўмовы надвор’я могуць прынесьці цэлых 50 см сьнегу ў Капэнгагене на працягу 24-гадзіннага пэрыяду на працягу зімовых месяцаў, а летнія тэмпэратуры часам падымаліся вышэй за 33 °C.

Па-за горадам маецца міжнародны аэрапорт Каструп. Аўтамабільныя й чыгуначныя паромы зьвязаны з гарадамі Мальмё, Гэльсынгборг і Ляндскруна. У горадзе функцыянуе Капэнгагенскі мэтрапалітэн, які зьвязвае горад і ягоныя прадмесьці.

Выбітныя мясьціны

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ а б Københavns Kommunes hjemmesideКапэнгаген.
  2. ^ 101-00101 Københavns Municipality. Statistics Denmark.
  3. ^ What is the Øresund Region?. Øresund
  4. ^ Copenhagen (København), Denmark. Danishnet.com
  5. ^ Parker I Indre By. Copenhagen Municipality.
  6. ^ Denmark. Weather Online.
  7. ^ Average weather in Copenhagen, Denmark. World Weather and Climate Information
  8. ^ Klimanormaler. Danmarks Meteorologiske Institut.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]