Перайсьці да зьместу

Кушадасы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кушадасы
турэц. Kuşadası
Агульны выгляд на горад
Агульны выгляд на горад
Краіна: Турэччына
Правінцыя: Айдын
Плошча:
Вышыня: 11 м н. у. м.
Насельніцтва: 113 580 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: 09400
Геаграфічныя каардынаты: 37°51′47″ пн. ш. 27°16′1″ у. д. / 37.86306° пн. ш. 27.26694° у. д. / 37.86306; 27.26694Каардынаты: 37°51′47″ пн. ш. 27°16′1″ у. д. / 37.86306° пн. ш. 27.26694° у. д. / 37.86306; 27.26694
Кушадасы на мапе Турэччыны
Кушадасы
Кушадасы
Кушадасы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.kusadasi.bel.tr

Кушадасы (па-турэцку: Kuşadası) — горад на паўднёвым захадзе Турэччыны, на беразе Эгейскага мора. Знаходзіцца за 90 км на поўдзень ад Ізьміру і за 71 км ад Айдыну — адміністрацыйнага цэнтру правінцыі. Кушадасы зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам аднайменнага раёну. Насельніцтва на 2018 год — 113 580 чалавек.

Кушадасы — важны турыстычны цэнтар. Усяго за 10 км ад гораду знаходзяцца архэалягічныя рэшткі антычнага гораду Эфэс.

Сучасная назва гораду паходзіць ад турэцкіх словаў kuş (птушка) і ada (востраў), што перакладаецца як Птушыны востраў.

Караван-сарай Экюз Мэхмэда-Пашы

У антычны пэрыяд непадалёк ад сучаснага гораду Кушадасы існаваў горад Нэапаліс. У VII стагодзьдзі да н.э. ён належаў лідыйцам, у VI — пэрсам, у 334 годзе да н.э., як і ўся Анатолія, горад быў заваяваны Аляксандрам Македонскім, а ў II стагодзьдзі становіцца часткай рымскіх уладаньняў. Паводле каталіцкай традыцыі, у гэтых мясьцінах жылі пэўны час Панна Марыя і Ян Эвангеліст.

Росквіт гораду, які ў той час называўся Scala Nova, прыпаў на раньняе сярэднявечча: да XV стагодзьдзя ён быў важным гандлёвым цэнтрам Вэнэцыянскай і Генуэскай рэспублік. У 1413 годзе горад захапіла Асманская імпэрыя.

У 1834 годзе пракладзеная чыгунка абмінула горад і Кушадасы пачынае саступаць у разьвіцьці суседнім гарадам. Падчас турэцкай вайны за незалежнасьць горад быў акупаваны ў 1919—1922 гадох спачатку італьянскімі, затым грэцкімі войскамі. Турэччына зноў атрымала кантроль над горадам 7 верасьня 1922 году.

Пачынаючы зь 70-х гадоў XX стагодзьдзя ў Кушадасы актыўна разьвіваецца масавы турызм.

  • Гарадзкі мур
  • Мячэт Каляйчы (1618)
  • Караван-сарай Экюз Мэхмэда-Пашы (1618)
  • Пляж жанчын

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кушадасысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ https://web.archive.org/web/20210204113115/https://www.harita.gov.tr/images/urun/il_ilce_alanlari.pdf