Перайсьці да зьместу

Монатэізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Монатэізм (літар. «адзінабожжа» — ад грэц. μόνος — «адзін» і грэц. θεός — «бог») — рэлігійнае ўяўленьне і вучэньне пра Адзінага Бога (у супрацьлегласьць язычніцкаму мнагабоству, політэізму)[1]. Звычайна монатэізм таксама супрацьпастаўляецца пантэізму[2]. У монатэізму Бок звычайна пэрсаніфікуецца, то бок зьяўляецца вызначанай «асобай». Да монатэістычных рэлігіяў адносяцца, у ліку іншых, юдаізм, іслам і хрысьціянства (пры ўмове, што траістасьць Бога ня ставіць пад пытаньне Яго адзінства)[3]. Монатэізм можна клясыфікаваць на тэізм, пантэізм, панэнтэізм і дэізм[4].

Абрамістычныя рэлігіі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У юдаізьме важнае значэньне гуляюць тэксты Сьвятога Пісаньня — Тора і Танах. Пра дакладны час зьяўленьня веры ў адзінага Бога там нічога ня сказана, але з пункту гледжаньня тэкста ў часы праайцоў Абрама і Майсея яна ўжо была вядомая чалавецтву, гэта значыць, што Абрам і Майсей ня могуць лічыцца ейнымі заснавальнікамі, вынаходнікі або першыя прапаведнікі, а хутчэй як вялікія праведнікі, як праайцы габрэйскага народу, як людзі, якія шмат зрабілі для распаўсюджваньня і зацьвярджэньня адзінабожжа і запаведзяў Сьвятога Пісаньня ў сьвеце і як людзі запавету. Старадаўняя рэлігія ізраільцянаў у часы Майсея, была верагодна генатэістычнай. Яхвэ быў адзіным богам габрэяў, але іншыя народы мелі сваіх багоў, напрыклад Ваал лічыўся богам Ханаану. Таму першая запаведзь дэкалёгу Майсея гучыць як «хай ня будзе ў цябе іншых багоў перад абліччам».

Рэлігія Майсея лічыцца ейнымі прыхільнікамі значным крокам наперад у духоўным і маральным разьвіцьці чалавецтва. У адрозьненьне ад рэлігіяў вялікіх дзяржаваў той эпохі, як то Старажытны Эгіпет, Бабілён або Старажытная Грэцыя, Майсеева вера была вольная ад амаральных мітаў і жорсткіх рытуалаў. Яхвэ ставіў сваім прыхільнікам высокія этычныя патрабаваньні. У больш позьні пэрыяд канцэпцыя юдаізму эвалюцыянавала. Яхвэ стаўся ўладальнікам Сусьвету, які выбраў габрэяў сярод іншых народаў, каб падрыхтаваць глебу для прыходу мэсіі.

Юдаізм забараняе пачытаць малюнак Бога, каб падкрэсьліць ягоную бясконцую магутнасьць і адрозьніць яго ад паганскіх багоў. Прыхільнікі юдаізму лічаць абавязкам любіць Бога, хоць найважнейшым зьяўляецца страх перад ягоным гневам. Імя Бога лічыцца настолькі сьвятым, што чалавеку не дазваляецца яго прамаўляць.

  1. ^ А. М. Лопухов — Словарь терминов и понятий по обществознанию  (рас.)
  2. ^ Статья «Монотеизм» в Электронной еврейской энциклопедии  (рас.)
  3. ^ «Монотеизм» в Энциклопедии современной эзотерики]  (рас.)
  4. ^ «Монотеизм» в энциклопедии Кругосвет  (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]