Поліэтылен
Поліэтылен, поліэтэн, полі(мэтылен) | |
Хімічная структура | |
Назвы | |
---|---|
Скарочаныя назвы | ПЭ, PE, ПВШ, HDPE, ПНШ, LDPE |
Агульныя | |
Хімічная формула | (C2H4)n |
Фізычныя характарыстыкі | |
Шчыльнасьць | 0,88–0,96 г/см³ |
Тэрмічныя характарыстыкі | |
Тэмпэратура плаўленьня | 115-135 °C |
Хімічныя характарыстыкі | |
Растворнасьць у вадзе | не раствараеццаг/100 мл |
Клясыфікацыя | |
Рэгістрацыйны № CAS | 9002-88-4 |
№ Эўрапейскай супольнасьці | 618-339-3 |
ChEBI | 53227 |
Бясьпека | |
Таксічнасьць | не таксічны |
Поліэтылен, поліэтэн, полі(мэтылен) у Вікісховішчы | |
Калі не пазначана іншае, усе зьвесткі прыведзеныя для стандартных умоваў (25 °C, 100 кПа). |
Поліэтылен, полі(мэтылен), поліэтэн[1] — тэрмаплястычны палімэр з клясы поліалефінаў. Утвараецца шляхам палімэрызацыі этылену.
Уяўляе сабою хімічна ўстойлівае рэчыва белага колеру, у тонкіх плястах празрысты і без колеру.
Цяпер вядома шмат відаў поліэтылену, але большасьць з іх мае формулу (C2H4)n, дзе n — колькасьць манамэраў у макрамалекуле.
Поліэтылен самым распаўсюджаным плястыкам, з якога вырабляюць самыя розныя тавары[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гісторыя поліэтылену пачалася яшчэ ў канцы XIX ст., калі 24 кастрычніка 1898 году нямецкі хімік Ганс фон Пехманн паведаміў пра сынтэзаваньне новага палімэру. Адкрыцьцё здарылася амаль выпадкова: навуковец ладзіў рэакцыі з дыязамэтанам і ў пэўны момант на дне колбы заўважыў незвычайны асадак, падобны на воск[3].
Хутка пасьля гэтага хімікі Ф. Чырнер і О. Бамбергер высьветлілі, што белае, воскападобнае рэчыва складаецца з доўгіх ланцугоў -CH2-, таму яно атрымала назву полімэтыленам. Гэтае рэчыва было амаль цалкам ідэнтычным сучаснаму поліэтылену, аднак прымяненьне яму знайшлі толькі праз 35 гадоў пасьля адкрыцьця[3][4].
25 сакавіка 1933 году хімікі Р. Гібсан і Э. Фосэт, якія на той момант працавалі ў брытанскай кампаніі Imperial Chemical Industries, паўторна адкрываюць поліэтылен, гэтым разам пад вялікім ціскам. Праўда падчас экспэрымэнтаў у лябараторыі адбыўся выбух, таму кампанія фактычна забараніла сваім супрацоўнікам экспэрымэнтаваць з этыленам пад ціскам[5].
Наступную, гэтым разам больш пасьпяховую, спробу зрабілі ў той жа кампаніі М. Пэрын, Дж. Патон, Э. Ўільямс разам з інжынэрам па абсталяваньню Д. Мэнінгам у 1935 г. Тады ім удалося атрымаць 8,5 г новага палімэру, які Imperial Chemical Industries запатэнтавала і пачала прадаваць у якасьці ізаляцыйнага матэрыялу[5].
Тыпы поліэтылену
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Поліэтылен нізкай шчыльнасьці (ПНШ, LDPE)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Поліэтылен нізкай шчыльнасьці атрымліваюць з газападобнага этылену пры вельмі высокім ціску і тэмпэратыры да 350оС у прысутнасьці аксыдных каталізатараў. Гэты вельмі гнуткі матэрыял, з якога вырабляюць пакеты для прадуктаў і сьмецьця, выдуваюць бутэлькі і цацкі.
Лінейны поліэтылен нізкай шчыльнасьці (ЛПНШ, LLDPE)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вельмі падобны па сваім уласьцівасьцям на поліэтылен нізкай шчыльнасьці, аднак сынтэз не такі энэргазатратны.
Поліэтылен высокай шчыльнасьці (ПВШ, HDPE)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэты тып поліэтылену вырабляюць пры нізкіх тэмпэратурах і ціску з выкарыстаньнем каталізатараў Цыглера-Ната, мэталяцэнавых каталізатараў і актываванага аксыду хрому. Атрыманы пры такіх умовах матэрыял мае высокую шчыльнасьць і ўмерную гнуткасьць. Можа вытрымліваць шматразовае награваньне да тэмпэратуры 120оС.
З такога тыпу поліэтылену вырабляюць бутэлькі для малака, вечкі, вёдры і карпусы для прыбораў[2].
Сшыты поліэтылен.
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Поліэтылен, малекулы якога яднаюцца між сабою дадатковымі бакавымі сувязямі. Ён выкарыстоўваецца ў якасьці ізаляцыйнага матэрыялу, а таксама пры вытворчасьці трубаў для розных мэтаў[6][7].
Перапрацоўваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Беларусі перапрацоўваецца толькі поліэтылен высокай і нізкай шчыльнасьці (HDPE і LDPE адпаведна). На прадпрыемствах па перапрацоўваньню другаснай сыравіны яго дробяць для наступнага прымешваньня падчас вытворчасьці новых палімэрных вырабаў, альбо фармуюць гранулы, з якіх атрымліваюць новыя вырабы[8][9].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Намэнклятура IUPAC
- ^ а б Артыкул пра поліэтылен на britannica.com
- ^ а б Bamberger, Eugen// Tschirner, Friedrich (1900). «Ueber die Einwirkung von Diazomethan auf β-Arylhydroxylamine»
- ^ Х. Х. Ахмадова, А. И. Расламбекова // Полиэтилен: история открытия, становления, развития, применения и роль ученых.
- ^ а б Даведка пра кампанію Imperial Chemical Industries на сайце encyclopedia.com
- ^ Д.С. Алехнович // Влияние изменений молекулярной структуры полиэтилена на эксплуатационные характеристики кабеля с изоляцией из СПЭ. // Научная библиотека БНТУ
- ^ С.Н. Садирова // Изучение свойства сшитого полиэтилена
- ^ Закупка отходов пластика ОАО "Белвторресурсы"
- ^ "Отходы пластика" на сайце ініцыятывы "Цель 99"