Прэм’ер-Ліга 2014—2015 гадоў
Выгляд
Прэм’ер-Ліга 2014—2015 гадоў — 23-і розыгрыш Прэм’ер-Лігі, які праходзіў з 16 жніўня 2014 году па 24 траўня 2015 году. Улічваючы іншыя дывізіёны, якія былі папярэднікамі Прэм’ер-Лігі і мелі статус найвышэйшага дывізіёну, гэта быў 116-ы розыгрыш чэмпіянату Ангельшчыны ў найвышэйшым дывізіёне.
«Чэлсі» выйграў свой чацьвёрты тытул у Прэм’ер-Лізе, які стаў пятым за ўсю гісторыю найвышэйшага дывізіёну.
Клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У турніры бралі ўдзел 20 клюбаў, зь якіх 17 былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а тры клюбы прасунуліся з Чэмпіёншыпу — «Лэстэр Сіці», «Бэрнлі» і «Кўінз Парк Рэйнджарз». Гэтыя клюбы замянілі «Норыдж Сіці», «Фулгэм» і «Кардыф Сіці».
Табліца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя або паніжэньне |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Чэлсі | 38 | 26 | 9 | 3 | 73 | 32 | +41 | 87 | Групавы этап Лігі чэмпіёнаў |
2 | Манчэстэр Сіці | 38 | 24 | 7 | 7 | 83 | 38 | +45 | 79 | |
3 | Арсэнал | 38 | 22 | 9 | 7 | 71 | 36 | +35 | 75 | |
4 | Манчэстэр Юнайтэд | 38 | 20 | 10 | 8 | 62 | 37 | +25 | 70 | Раўнд плэй-оф Лігі чэмпіёнаў |
5 | Тотэнгэм Готспур | 38 | 19 | 7 | 12 | 58 | 53 | +5 | 64 | Групавы этап Лігі Эўропы[a] |
6 | Лівэрпул | 38 | 18 | 8 | 12 | 52 | 48 | +4 | 62 | |
7 | Саўтгэмптан | 38 | 18 | 6 | 14 | 54 | 33 | +21 | 60 | Трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы[a] |
8 | Сўонсі Сіці | 38 | 16 | 8 | 14 | 46 | 49 | −3 | 56 | |
9 | Сток Сіці | 38 | 15 | 9 | 14 | 48 | 45 | +3 | 54 | |
10 | Крыстал Пэлас | 38 | 13 | 9 | 16 | 47 | 51 | −4 | 48 | |
11 | Эвэртан | 38 | 12 | 11 | 15 | 48 | 50 | −2 | 47 | |
12 | Ўэст Гэм Юнайтэд | 38 | 12 | 11 | 15 | 44 | 47 | −3 | 47 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы[b] |
13 | Ўэст Бромўіч Альбіён | 38 | 11 | 11 | 16 | 38 | 51 | −13 | 44 | |
14 | Лэстэр Сіці | 38 | 11 | 8 | 19 | 46 | 55 | −9 | 41 | |
15 | Ньюкасл Юнайтэд | 38 | 10 | 9 | 19 | 40 | 63 | −23 | 39 | |
16 | Сандэрлэнд | 38 | 7 | 17 | 14 | 31 | 53 | −22 | 38 | |
17 | Астан Віла | 38 | 10 | 8 | 20 | 31 | 57 | −26 | 38 | |
18 | Гал Сіці | 38 | 8 | 11 | 19 | 33 | 51 | −18 | 35 | Паніжэньне ў Чэмпіёншып |
19 | Бэрнлі | 38 | 7 | 12 | 19 | 28 | 53 | −25 | 33 | |
20 | Кўінз Парк Рэйнджарз | 38 | 8 | 6 | 24 | 42 | 73 | −31 | 30 |
Крыніца: Прэм’ер-Ліга
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Дадатковыя матчы (толькі пры неабходнасьці вызначэньня чэмпіёна, камандаў на выбываньне або камандаў, якія выходзяць у турніры УЭФА).
Заўвагі:
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Дадатковыя матчы (толькі пры неабходнасьці вызначэньня чэмпіёна, камандаў на выбываньне або камандаў, якія выходзяць у турніры УЭФА).
Заўвагі:
- ^ а б Паколькі пераможца Кубка Ангельшчыны «Арсэнал» і пераможца Кубка лігі «Чэлсі» кваліфікаваліся ў Лігу чэмпіёнаў са свайго месца ў лізе, кваліфікацыя пераможцы Кубка Ангельшчыны (групавы раўнд Лігі Эўропы) перададзена шостай камандзе лігі («Лівэрпул»), а кваліфікацыя пераможцы Кубка лігі (трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы) перададзена сёмай камандзе лігі («Саўтгэмптан»), як найвышэйшым камандам у табліцы, якія яшчэ не кваліфікаваліся ў эўракубкі.
- ^ Ангельшчына атрымала дадатковае месца ў першым кваліфікацыйным раўндзе Лігі Эўропы як адна з трох найлепшых асацыяцыяў у рэйтынгу сумленнай гульні УЭФА. Гэта месца было прадастаўлена «Ўэст Гэм Юнайтэд», які стаў найлепшым у табліцы справядлівай гульні Прэм’ер-Лігі.
Вынікі гульняў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бамбардзіры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Месца | Гулец | Клюб | Галы |
---|---|---|---|
1 | Сэрхіё Агуэра | Манчэстэр Сіці | 26 |
2 | Гары Кейн | Тотэнгэм Готспур | 21 |
3 | Дыегу Коста | Чэлсі | 20 |
4 | Чарлі Остын | Кўінз Парк Рэйнджарз | 18 |
5 | Алексіс Санчэс | Арсэнал | 16 |
6 | Эдэн Азар | Чэлсі | 14 |
Сайда Бэрахіна | Ўэст Бромўіч Альбіён | ||
Аліўе Жыру | Арсэнал | ||
9 | Крыстыян Бэнтэке | Астан Віла | 13 |
10 | Грацыяна Пэле | Саўтгэмптан | 12 |
Ўэйн Руні | Манчэстэр Юнайтэд | ||
Давід Сыльва | Манчэстэр Сіці |
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вынікі на footballsite (анг.)