Разьмеркаваныя вылічэньні
Выгляд
Разьмеркаваныя вылічэньні — галіна інфарматыкі, якая вывучае будову і функцыянаваньне разьмеркаваных сыстэмаў. Разьмеркаваная сыстэма складаецца зь некалькіх асобных кампутараў, якія ўзаемадзейнічаюць праз кампутарную сетку для выкананьня агульнай задачы. Кампутарная праграма, якая кіруе працэсамі абмену зьвесткамі паміж кампутарамі, а таксама непасрэдна выкананьнем задачы, называецца разьмеркаванай праграмай.
Пад разьмеркаванымі вылічэньнямі таксама разумеецца выкарыстаньне разьмеркаваных сыстэмаў для вырашэньня выліковых задач. Такія задачы разьдзяляюцца на мноства падзадач, якія раздаюцца кожнаму кампутару ў сыстэме.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |