Рызаліт
Выгляд
Рызалі́т (па-італьянску: risalita — «выступ») — частка будынку, якая выступае за асноўную рысу фасаду і ідзе па ўсёй вышыні будынку. Гэтыя архітэктурныя элемэнты звычайна сымэтрычныя па адносінах да цэнтральнай восі будынку. Адрозьніваюць таксама сярэднія, бакавыя і кутнявыя рызаліты.
Памеры выступу рызаліту большыя за таўшчыню сьцяны будынку, але меншыя, чым ягоная шырыня.
Рызаліты ўносяць разнастайнасьць у прасторавую арганізацыю фасаду, таму яны выкарыстоўваліся пры будаўніцтве палацаў яшчэ з часоў Рэнэсансу. Набылі папулярнасьць у архітэктараў эпохі барока ды клясыцызму, а таксама ў часы захапленьня гістарычнымі стылямі ў канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзяў.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Советский энциклопедический словарь, Москва, 1986, «Советская энциклопедия»
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Большая советская энциклопедия(недаступная спасылка) (рас.)
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |