Перайсьці да зьместу

Скот Паркер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Скот Паркер
Скот Паркер
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 кастрычніка 1980 (44 гады)
Ламбэт, Ангельшчына
Рост 175 см
Вага 69 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1997—2004
2000—2001
2004—2005
2005—2007
2007—2011
2011—2013
2013—2017
Чарлтан Атлетык
Норыдж Сіці
Чэлсі Лёндан
Ньюкасл Юнайтэд
Ўэст Гэм Юнайтэд
Тотэнгэм Готспур
Фулгэм
128 (9)
6 (1)
15 (1)
55 (4)
113 (10)
50 (0)
119 (6)
Зборныя
2003—2013 Ангельшчына 18 (0)
Трэнэрскія клюбы
2024—4 Бэрнлі

Скот Мэт’ю Паркер (па-ангельску: Scott Matthew Parker; нарадзіўся 13 кастрычніка 1980 году, Ламбэт, Ангельшчына) — ангельскі футбаліст, цэнтральны паўабаронца. За нацыянальную зборную Ангельшчыны правёў 18 гульнаў. На сёньня зьяўляецца галоўным трэнэрам клюбу «Фулгэм».

Нарадзіўся ў прадмесьці Лёндану ў Ламбэт. Займаўся ў футбольнай акадэміі «Чарлтан Атлетык», у ліпені 2004 году перайшоў у «Чэлсі», пасьля сэзону ў складзе «арыстакратаў» сышоў у «Ньюкасл Юнайтэд», быў гульцом таксама «Ўэст Гэм Юнайтэд» і «Тотэнгэм Готспур».

За «Чарлтан Атлетык» згуляў 128 матчаў і забіў 9 мячоў, пасьля чаго ў 2004 годзе перайшоў у «Чэлсі», падпісаўшы дамову на 4,5 году. Сума трансфэру склала 12 млн фунтаў. Паркер быў першапачаткова падпісаны, як зьменшчык для Клёда Макелеле й Фрэнка Лэмпарда, што давала яму ня надта шмат шанцаў зьявіцца на полі. Ён забіў свой адзіны гол за «Чэлсі» ў матчы супраць клюбу «Портсмут».

У ліпені 2005 году Паркер быў прададзены ў «Ньюкасл Юнайтэд» за суму роўную 6,5 млн фунтаў. Паркер стаў рэгулярным гульцом першай каманды й быў адным зь нямногіх, хто здолеў паказаць стабільную гульню на працягу ўсяго сэзону, які «Ньюкасл» скончыў на сёмым месцы. Ён забіў свой першы гол за «сарокаў» у гульні супраць свайго былога клюбу «Чарлтану», у якой яго каманда прайграла зь лікам 3:1. У сакавіку 2006 году з-за монануклеёзу сэзон для гульца быў скончаны, з-за чаго ён ня здолеў пазмагацца за месца ў зборнай перад чэмпіянатам сьвету 2006 году. У ліпені 2006 году Паркер стаў капітанам клюбу.

У чэрвені 2007 году «Ўэст Гэм Юнайтэд» набыў Скота Паркера за 7 млн фунтаў стэрлінгаў. Гэты пэрыяд стаў для гульца настолькі ўдалым, што з 2008 па 2011 гады Скота тройчы разоў прызнавалі найлепшым гульцом клюбу. Дзякуючы выдатнай гульні ў складзе «малатабойцаў» 31 жніўня 2011 году «Тотэнгэм» набыў гульца за 5,5 млн фунтаў стэрлінгаў.

19 жніўня 2013 году Паркер падпісаў трохгадовы кантракт з «Фулгэмам»[1].

Міжнародны дэбют Паркера за нацыянальную зборную Ангельшчыны адбыўся 16 лістапада 2003 году, калі ён зьмяніў на полі на 66-й хвіліне Ўэйна Руні[2].

Чэлсі:

  1. ^ Scott Parker Signs. Fulham F.C.
  2. ^ «Scott Parker». Football Association

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скот Паркерсховішча мультымэдыйных матэрыялаў