Слабадан Мілошавіч
Слабадан Мілошавіч | |
Slobodan Milošević | |
Слабадан Мілошавіч на падпісаньні Дэйтанскага пагадненьня | |
3-і прэзыдэнт Фэдэратыўнай рэспублікі Югаславіі | |
---|---|
23 ліпеня 1997 — 7 кастрычніка 2000 | |
Прэм’ер-міністар: |
Радое Конціч Момір Булатавіч |
Папярэднік: | Зоран Ліліч |
Наступнік: | Ваіслаў Каштуніца |
1-ы Прэзыдэнт Рэспублікі Сэрбіі | |
11 студзеня 1991[a] — 23 ліпеня 1997 | |
Прэм’ер-міністар: |
Драгуцін Зяленавіч Радаман Божавіч Нікола Шаінавіч Мірка Мар’янавіч |
Папярэднік: | Пасада заснаваная |
Наступнік: | Мілан Мілуцінавіч |
7-ы старшыня Прэзыдыюму Сацыялістычнай рэспублікі Сэрбіі | |
8 траўня 1989 — 11 студзеня 1991[a] | |
Прэм’ер-міністар: |
Дэсімір Ефціч Станка Радмілавіч |
Папярэднік: | Пэтар Грачанін |
Наступнік: | Пасада скасаваная |
11-ы старшыня Зьвязу камуністаў Сэрбіі | |
15 траўня 1986 — 8 траўня 1989[a] | |
Прэм’ер-міністар: |
Дэсімір Ефціч Станка Радмілавіч |
Папярэднік: | Іван Стамбаліч |
Наступнік: | Богдан Трыфунавіч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
20 жніўня 1941 Пажаравац, Сэрбія |
Памёр: |
11 сакавіка 2006 (64 гады) Гаага |
Партыя: |
Зьвяз камуністаў Югаславіі (1959—1990) Сацыялістычная партыя Сэрбіі (1990—2006) |
Сужэнец: | Mira Marković[d] |
Дзеці: |
|
Бацька: | Svetozar Milošević[d] |
Адукацыя: | юрыдычны факультэт Бялградзкага ўнівэрсытэту |
Узнагароды: | |
a. ^ Стаў «старшынём Прэзыдыюму» Сацыялістычнай рэспублікі Сэрбіі (a рэспубліка ў складзе СФР Югаславіі) 8 траўня 1989. Пасьля распаду Югаславіі стаў першым прэзыдэнтам Рэспублікі Сэрбіі (у складзе наваўтворанай Фэдэратыўнай рэспублікі Югаславіі) з 11 студзеня 1991. |
Слабадан Мілошавіч (па-сэрбску (кірыліцай): Слободан Милошевић ; 20 жніўня 1941, Пажаравац, нацысцкая Сэрбія — 11 сакавіка 2006, Гаага, Нідэрлянды) — югаслаўскі і сэрбскі палітычны дзяяч, прэзыдэнт Сэрбіі (1989—1997), прэзыдэнт Фэдэратыўнай рэспублікі Югаславіі (1997—2000). Старшыня Сацыялістычнай партыі Сэрбіі ад ейнага заснаваньня. Прыйшоў на пасаду прэзыдэнта з праграмай рэфармаваньня Канстытуцыі Югаславіі з прычыны маргіналізацыі Сэрбіі і ейнай палітычнай няздольнасьці спыніць альбанскіх сэпаратыстаў у вобласьці Косава.
У сваё знаходжаньне на пасадах прэзыдэнта Сэрбіі і ФРЮ ўнёс некалькі значных паправак у канстытуцыю Сэрбіі, якія зьменшылі правы аўтаномных абласьцей Сэрбіі, і ў 1990 року пераўтварыў Сэрбію з цітаісцкай аднапартыйнай у шматпартыйную сыстэму. За ягоным кіраваньнем адбыўся распад Югаславіі і шэраг грамадзянскіх войнаў, заснаваньне Фэдэратыўнай рэспублікі Югаславіі з колішніх югаслаўскіх рэспублік Сэрбіі і Чарнагорыі, Дэйтанскія перамовы ад імя басьнійскіх сэрбаў, якія скончылі Басьнійскую вайну, і адхіленьне яго ад пасады ў 2000 року.
У часе бамбаваньняў Югаславіі сіламі НАТО ў 1999 року Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі (МТБЮ) абвінаваціў Мілошавіча ва ўчыненьні ваенных злачынстваў у Босьніі, Харватыі і Косаве[1]. У выніку дэманстрацыяў пасьля спрэчных выбараў 2000 року Мілошавіч сышоў з пасады, а 31 сакавіка 2001 року арыштаваны па абвінавачваньні ў карупцыі, злоўжываньні ўладай і прысабечваньні[2][3]. Расьсьледаваньне сутыкнулася зь адсутнасьцю доказаў, пасьля чаго сэрбскі прэм’ер-міністар Зоран Джынджыч выдаў пастанову пра экстрадыцыю Мілошавіча ў МТБЮ дзеля разьбіральніцтва па абвінавачваньні ў ваенных злачынствах[4]. У пачатку судовага працэсу Мілошавіч назваў Трыбунал незаконным, бо ён ня быў утвораны са згоды Генэральнай Асамблеі ААН, і з гэтай прычыны адмовіўся ад паслуг адваката[5]. Судовы працэс цягнуўся пяць гадоў да скону Мілошавіча ў турэмнай камэры[6] ад інфаркту міякарда[7][8].
У лютым 2007 року Міжнародны Суд ААН на працэсе генацыду ў Босьніі пастанавіў, што дачыненьняў Сэрбіі і Мілошавіча да генацыду, учыненага басьнійскімі сэрбамі падчас Басьнійскай вайны, ня выяўлена. Аднак суд высьветліў, што Мілошавіч, а таксама іншыя сэрбы зьдзейсьнілі парушэньне Канвэнцыі супраць генацыду, не прадухіліўшы генацыд і адмовіўшыся супрацоўнічаць з МТБЮ ў справе пакараньня адказных за генацыд, у прыватнасьці генэрала Ратка Младзіча, а таксама ў парушэньні ўласнага абавязаньня падпарадкоўвацца часовым мерам, абумоўленым Судом[9].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Milosevic charged with Bosnia genocide (анг.) // BBC, 23 лістапада 2001 г. Праверана 20 чэрвеня 2011 г.
- ^ Slobodan Milosevic to Stand Trial in Serbia (анг.). CNN (31 сакавіка 2001). Праверана 21 студзеня 2012 г.
- ^ Milosevic arrested (анг.) // BBC Праверана 23 траўня 2010 г.
- ^ Serbian Tells of Spiriting Milošević Away (анг.) // 1 ліпеня 2001 г. Праверана 24 ліпеня 2008 г.
- ^ BBC News - EUROPE - Milosevic hearing transcript (анг.) bbc.co.uk
- ^ Icty – Tpiy (анг.). United Nations (5 сакавіка 2007). Праверана 21 студзеня 2012 г.
- ^ Icty – Tpiy (анг.). United Nations (5 сакавіка 2007). Праверана 21 студзеня 2012 г.
- ^ Icty – Tpiy (анг.). United Nations (5 сакавіка 2007). Праверана 21 студзеня 2012 г.
- ^ Paul Mitchell. (16 сакавіка 2007) The significance of the World Court ruling on genocide in Bosnia (анг.). World Socialist Web. Праверана 9 лютага 2013 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Слабадан Мілошавіч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Папярэднік Зоран Ліліч |
Прэзыдэнт Фэдэратыўнай рэспублікі Югаславіі 1997—2000 |
Наступнік Ваіслаў Каштуніца |
Папярэднік Пэтар Грачанін Старшыня Прэзыдыюму Сацыялістычнай рэспублікі Сэрбіі |
Прэзыдэнт Сэрбіі 1989—1997 |
Наступнік Драган Томіч в. а. |
Папярэднік Барысаў Ёвіч |
Старшыня Сацыялістычнай партыі Сэрбіі 1992—2006 |
Наступнік Івіца Дачыч |
Папярэднік — |
Старшыня Сацыялістычнай партыі Сэрбіі 1990—1991 |
Наступнік Барысаў Ёвіч |
Папярэднік Іван Стамбаліч |
Старшыня Зьвязу камуністаў Сэрбіі 1986—1989 |
Наступнік Богдан Трыфунавіч |
- Нарадзіліся 20 жніўня
- Нарадзіліся ў 1941 годзе
- Памерлі 11 сакавіка
- Памерлі ў 2006 годзе
- Нарадзіліся ў Пажараўцы
- Сэрбскія нацыяналісты
- Камуністычныя кіраўнікі
- Сябры Зьвязу камуністаў Сэрбіі
- Абвінавачаныя Міжнародным трыбуналам па былой Югаславіі
- Удзельнікі Басьнійскай вайны
- Удзельнікі вайны за незалежнасьць Харватыі
- Прэзыдэнты Сэрбіі і Чарнагорыі
- Сэрбскія камуністы
- Сябры Сацыялістычнай партыі Сэрбіі
- Васоевічы
- Памерлі ў месцах пазбаўленьня волі
- Пахаваныя ў Пажараўцы
- Сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў