Спортынг Лісабон
Спортынг | |
Поўная назва | Sporting Clube de Portugal |
---|---|
Заснаваны | 1 ліпеня 1906 |
Горад | Лісабон, Партугалія |
Стадыён |
Эштадыю Жузэ Алваладэ Умяшчальнасьць: 50 095 |
Прэзыдэнт | Фрэдэрыку Варандаш[d] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Прымэйра-Ліга |
· 2023—2024 | 1 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы sporting.pt (парт.) (анг.) |
«Спо́ртынг» (па-партугальску: Sporting) — партугальскі футбольны клюб з гораду Лісабону. 20-разовы чэмпіён Партугаліі, 17-разовы ўладальнік Кубка Партугаліі, 9-разовы ўладальнік Супэркубка Партугаліі. Уладальнік Кубка кубкаў (1964).
Клюб быў заснаваны ў Лісабоне 1 ліпеня 1906 году, ён зьяўляецца клюб «Вялікай тройкі» (парт. Tres Grandes) футбольных клюбаў Партугаліі разам з «Бэнфікай» і футбольным клюбам «Порту». У спартовым клюбе «Спортынг», куды ўваходзяць ня толькі футбольныя гульцы, але й спартоўцы іншых відаў спорту, налічваецца больш за 100 тысячаў зарэгістраваных чальцоў[2]. Спартоўцы й заўзятары часьцяком называюць сябе «ільвамі» (парт. Leões). На працягу першага стагодзьдзя існаваньня клюбу, каманда й спартоўцы заваявалі 3 спартовыя алімпійскія залатыя мэдалі, а таксама шмат срэбраных і бронзавых мэдалёў і тысячы нацыянальных і рэгіёнальных перамогаў[3]. У пэрыяд стварэньня клюбу Жазэ Алваладэ жадаў зрабіць яго ў самы вялікі клюб Эўропы. На сёньня колькасьць прыхільнікаў клюбу па ўсім сьвеце налічвае больш за тры мільёны[4].
«Спортынг» быў адным з чальцоў-заснавальнікаў Партугальскай лігі ў 1933 годзе, клюб ніколі не вылятаў з галоўнага дывізіёна партугальскага футбола, разам зь іншымі грандамі партугальскага футболу «Порту» і «Бэнфікай». «Спортынг» зьяўляецца трэцім самым пасьпяховым партугальскім футбольным клюбам, маючы на сваім рахунку 44 тытулы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заснаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб паўстаў у 1906 годзе ў выніку расколу спартова-грамадзкага таварыства, бо адны лічылі, што клюб павінен засяродзіць увагу на грамадзкіх мерапрыемствах, а іншыя адчувалі, што ўсе сілы павінны быць накіраваны на спартовыя аспэкты клюбу. Жуліё дэ Араўжа, які пасьля стаў прэзыдэнтам «Спортынга», адзначыў што рознагалосьсі адбываліся ня толькі ў дачыненьні да разьмяшчэньня клюбу, бо ў клюбу мелася некалькі штаб-кватэр, але таксама й у дачыненьні да мэтаў клюбу — перавага сацыяльных або спартовых аспэктаў клюбу.
Гэты пэрыяд нявызначанасьці ў канчатковым выніку прывёў да расколу паміж двума бакамі. Жазэ Гаваза быў адным зь першых, хто адмовіўся ад ад арыгінальнага клюбу й разам з двума дзясяткамі іншымі чальцоў, заснаваў яшчэ адзін клюб на грошы свайго дзеда. Віскондзі дэ Алваладэ пагадзіўся на стварэньне новага клюбу й даў яму значную суму грошай, а таксама пляцоўку там, дзе й па сёньня месьціцца клюб, а таксама стаў старшынём савета дырэктароў як «асацыяваны пратэктар» новага клюбу.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Актуальны на 13 верасьня 2024 году
|
|