Тобі Альдэрвэйрэльд
Тобі Альдэрвэйрэльд | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 2 сакавіка 1989[1][2][3] (35 гадоў) | |
Рост | 187 см | |
Вага | 80 кг | |
Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Антвэрпэн | |
Нумар | 23 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2009—2013 2013—2015 2014—2015 2015—2021 2021—2022 2022— |
Аякс Атлетыка Мадрыд → Саўтгэмптан (арэнда) Тотэнгэм Готспур Аль-Дугаіль Антвэрпэн |
128 (7) 12 (1) 26 (1) 174 (8) 20 (0) 88 (12) |
Зборныя | ||
2009— | Бэльгія | 127 (5) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Тобіяс «Тобі» Альбэртын Маўрыц Альдэрвэйрэльд (па-нідэрляндзку: Tobias «Toby» Albertine Maurits Alderweireld; нарадзіўся 2 сакавіка 1989 году, Антвэрпэн, Бэльгія) — бэльгійскі футбаліст, абаронца клюбу «Антвэрпэн» і нацыянальнай зборнай Бэльгіі. Часьцяком гуляе цэнтральнага абаронцу, але здольны згуляць на правым флянзе абароны.
Клюбная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Аякс»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Альдэрвэйрэльд запісаўся ў моладзевую акадэмію «Аяксу» ў жніўні 2004 году, перйшоўшы туды з «Жэрміналю». 22 лютага 2007 году Тобі падпісаў свой першы прафэсійны кантракт з клюбам да 30 чэрвеня 2010 году[4]. У сэзоне 2008—2009 гадоў быў пераведзены ў галоўную каманду, але дэбютаваў толькі 18 студзеня ў пераможнай гульні супраць клюбу НЭК (4:2)[5]. 26 лютага ён дэбютаваў у Кубку УЭФА ў гульні супраць італьянскай «Фіярэнтыны», якая скончылася ўнічыю зь лікам 1:1[6]. Падчас сэзону 2009—2010 гадоў Альдэрвэйрэльд атрымаў трывалае месца ў асноўным складзе клюбу, дзе гуляў у цэнтры абароны разам са сваім земляком Янам Вэртонгенам.
«Атлетыка»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]31 жніўня 2013 году далучыўся да мадрыдзкага «Атлетыка», які заплаціў за бэльгійца суму ў памеры 7 млн эўра. З новым клюбам кантракт у Тобі разьлічаны на 4 гады. На астатнім адрэзку чэмпіянату Тобі згуляў 12 матчаў і стаў пераможцам Ля Лігі. 11 траўня ён забіў адзін гол за клюб, зраўняўшы лік у хатнім матчы супраць «Малягі», у перадапошнім туры, гарантуючы клюбу магчымасьць працягнуць барацьбу за тытул[7]. Альдэрвэйрэльд згуляў апошнія сем хвілінаў і дадатковы час у фінале Лігі чэмпіёнаў 2014 году, зьявіўшыся на полі замест Філіпэ Луіса, аднак каманды была зьбіта мадрыдзкім «Рэалам».
1 верасьня 2014 году быў аддадзены ў арэнду ў ангельскі «Саўтгэмптан»[8].
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выступаў за юнайцкія й моладзевыя зборныя краіны. Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Бэльгіі ў 2009 годзе матчам супраць зборнай Чэхіі.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Аякс»:
- Чэмпіён Нідэрляндаў: 2011, 2012, 2013
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2010
- Уладальнік Супэркубка Нідэрляндаў: 2013
«Атлетыка»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2014
«Аль-Дугаіль»:
- Уладальнік Кубка эміра Катару: 2022
«Антвэрпэн»:
- Чэмпіён Бэльгіі: 2023
- Уладальнік Кубка Бэльгіі: 2023
- Уладальнік Супэркубка Бэльгіі: 2023
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Toby Alderweireld // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Toby Alderweireld // FBref (мн.)
- ^ а б в Tobias Albertine Maurits Alderweireld // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ Ajax sign Toby Alderweireld. AFC Ajax
- ^ Ajax win spectacular match. AFC Ajax
- ^ Leonardo scores to help Ajax advance. USA Today
- ^ Atlético Madrid 1-1 Málaga. BBC Sport
- ^ Southampton loan Toby Alderweireld from Atletico Madrid. BBC Sport
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Атлетыка»
- Статыстыка на сайце Belgian FA
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
- Нарадзіліся 2 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў Фляндрыі
- Бэльгійскія футбалісты
- Футбалісты зборнай Бэльгіі
- Футбалісты клюбу «Аякс» Амстэрдам
- Футбалісты клюбу «Атлетыка» Мадрыд
- Футбалісты клюбу «Саўтгэмптан»
- Футбалісты клюбу «Тотэнгэм Готспур»
- Футбалісты клюбу «Аль-Дугаіль» Доха
- Футбалісты клюбу «Антвэрпэн»