Перайсьці да зьместу

Тутсі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тутсі
Tutsi
Агульная колькасьць 3 млн чалавек
Рэгіёны пражываньня Бурундзі, Руанда, Дэмакратычная Рэспубліка Конга
Мовы руанда, кірундзі, француская, ангельская, суахілі
Рэлігіі хрысьціянства (80%), іслам (5%)
Блізкія этнасы хуту, тва

Ту́тсі (на руандзе: Tutsi) — этнічная група ў рэгіёне Вялікіх Афрыканскіх азёраў. Адносяцца да моўнай групы банту[1]. У асноўным жывуць у Руандзе і Бурундзі, дзе фармуюць другую паводле колькасьці этнічную групу пасьля хуту, якія дамінуюць у абодвух памянёных дзяржавах[2]. Гістарычна склалася, што тутсі гадавалі быдла, а таксама зь іх традыцыйна фармаваліся войскі. Да 1962 году на тутсі абапіралася бэльгійская каляніяльная адміністрацыя, то бок кароль Руанды паходзіў з тутсі, гэтак жа як шляхестцва таксама складалася з прадстаўнікоў тутсі[2]. Хуту фактычна падпарадкоўваліся тутсі. Па здабыцьці незалежнасьці Руанды ўладу атрымалі хуту, якія ў 1994 годзе ўчынілі генацыд тутсі. Пасьля перамогі Руандыйскага патрыятычнага фронту ў грамадзянскай вайне ў Руандзе палітыка ў дзяржаве скіравалася на замірэньне хуту і тутсі, а таксама ліквідаваньне этнічных канфліктаў.

  1. ^ «Rwanda | Language & Facts». Encyclopedia Britannica.
  2. ^ а б Brenneman, Richard (1969). «Rwanda, a Country Study». United States: US Government. — С. 46.