Перайсьці да зьместу

Чарнабаеўка (Хэрсонская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чарнабаеўка
укр. Чорнобаївка
Чарнабаеўка
Герб Чарнабаеўкі Сьцяг Чарнабаеўкі
Першыя згадкі: 1780-ыя
Краіна: Украіна
Вобласьць: Хэрсонская
Вышыня: 35 м н. у. м.
Насельніцтва: 75 024 чал. (2017)[1]
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380 5547
Паштовыя індэксы: 73000—73480
Геаграфічныя каардынаты: 46°42′2″ пн. ш. 32°32′52″ у. д. / 46.70056° пн. ш. 32.54778° у. д. / 46.70056; 32.54778Каардынаты: 46°42′2″ пн. ш. 32°32′52″ у. д. / 46.70056° пн. ш. 32.54778° у. д. / 46.70056; 32.54778
Чарнабаеўка на мапе Ўкраіны
Чарнабаеўка
Чарнабаеўка
Чарнабаеўка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Чарнаба́еўка (па-ўкраінску: Чорнобаївка) — вёска ў Хэрсонскім раёне Хэрсонскай вобласьці Ўкраіны. Цэнтар Чарнабаеўскай сельскай грамады. На ўскраіне знаходзіцца Міжнародны аэрапорт Хэрсон.

Чарнабаеўка разьмешчана на поўдні Ўкраіны ў межах стэпавай зоны на Прычарнаморскай нізіне Ўсходне-Эўрапейскай раўніны. Населены пункт знаходзіцца за 10 км ад абласнога цэнтру. На паўночнай ускраіне вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Чарнабаеўка на лініі ХэрсонМікалаеў. Праз Чарнабаеўку праходзіць аўтадарога E58 Растоў-на-ДонеАдэса.

Разьмешчана на трасе Хэрсон — Мікалаеў. Паўстала ў выніку зьліцьця двух населеных пунктаў: Чарнабаеўскіх і Гусакоўскіх хутароў, якія разьмяшчаліся з супрацьлеглых бакоў гэтай трасы. Непасрэдна мяжуе з абласным цэнтрам — Хэрсонам, зьяўляючыся, у некаторым родзе, яго прадмесьцем. Адна з найбуйнейшых па колькасьці вёсак ва Ўкраіне, якая перавышае па гэтым паказчыку і па плошчы шмат гарадоў і пасёлкаў. Насельніцтва па перапісу 2001 году складала 9275 чалавек.

Да 2020 году ўваходзіла ў склад Белазэрскага раёну.

У 2022 годзе пачынаючы з 24 лютага пад Чарнабаеўкай адбываюцца зацятыя баі з расейскім войскам.

75024, Хэрсонская вобл., Хэрсонскі р-н, в. Чарнабаеўка, вул. Кастрычніцая 44.

Станам на 2011 год у Чарнабаеўцы пражывала 9275 чалавек[2]. Роднымі мовамі назвалі:

Мова Колькасьць чалавек Адсотак
Украінская 8505 91,70 %
Расейская 680 7,33 %
Беларуская 35 0,38 %
Малдаўская 21 0,23 %
Армянская 7 0,08 %
Цыганская 5 0,05 %
Польская 2 0,02 %
Баўгарская 1 0,01 %
Іншыя 19 0,20 %
  1. ^ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України на 1 січня 2017 року». — Київ, Державна служба статистики України, 2017 zip  (укр.)
  2. ^ Офіційний портал Верховної Ради України Праверана 2020-10-21 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]