Шамбэры
Шамбэры | |||||
франц. Chambéry | |||||
| |||||
Краіна: | Францыя | ||||
Рэгіён: | Авэрнь-Рона-Альпы | ||||
Дэпартамэнт: | Савоя | ||||
Кіраўнік: | Мішэль Дантэн[d] | ||||
Плошча: | 20,99 км² | ||||
Вышыня: | 270 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2013) | |||||
колькасьць: | 58 653 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 2794,33 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 73000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 45°33′59″ пн. ш. 5°55′15″ у. д. / 45.56639° пн. ш. 5.92083° у. д.Каардынаты: 45°33′59″ пн. ш. 5°55′15″ у. д. / 45.56639° пн. ш. 5.92083° у. д. | ||||
Шамбэры | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.chambery.fr/ |
Шамбэры (па-француску: Chambéry, па-італьянску: Ciamberì) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Савоя ў рэгіёне Авэрнь-Рона-Альпы (да 1 студзеня 2016 году — у рэгіёне Рона-Альпы). Насельніцтва гораду на 2013 год складала 58 653 чалавекі. Лічыцца ўнівэрсытэцкім горадам, таксама маецца гарадзкі аэрапорт.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першае селішча на гэтым месцы вядома яшчэ з рымскіх часоў і называлася Lemencum. У XI стагодзьдзі Шамбэры згадваецца пад імем Camberiacum; у XII—XIII стагодзьдзях складае асаблівае графства. У 1232 годзе далучаны да Савоі, зьяўлялася рэзыдэнцыяй герцагаў савойскіх. У XV—XVIII стагодзьдзях Шамбэры неаднаразова быў заняты францускімі войскамі; у 1792 годзе далучаны да Францускай рэспубліцы й да 1815 году быў галоўным горадам дэпартамэнту Манблян. На Венскім кангрэсе Шамбэры быў вернуты Савойскаму дому; у 1860 годзе горад быў зноў далучаны да Францыі.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сабор (готыка XV стагодзьдзя)
- царква Нотр-Дам 1636 году
- хатка Жан-Жака Русо
- Фантан сланоў
- Аркада дэ Буань
- Карэ Курыяль
- Крыж Нівале
- Бібліятэка імя Франсуа Мітэрана
- Замак прынцаў Савойскіх (XIV стагодзьдзе)
- Музэй вытанчаных мастацтваў (Musée des Beaux Arts)
- рэгіянальны Музэй Савоі (Musée Savoisien)
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Шамбэры — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў