MPEG-1
MPEG-1 азначае групу стандартаў на лічбавы сьціск аўдыё і відэа, прынятую MPEG (па-ангельску: Moving Picture Experts Group — Групай экспэртаў у вобласьці відэа).
MPEG-1 відэа выкарыстоўваецца ў фармаце Video CD. MPEG-1 audio layer 3 — поўная назва фармату сьціску аўдыё MP3.
MPEG-1 складаецца зь некалькіх частак:
- Сынхранізацыя і мультыплексаваньне аўдыё і відэа (MPEG-1 Program Stream).
- кодэк для відэа з прагрэсіўнай разгорткай.
- кодэк для гуку. Стандарт MPEG-1 вызначае тры ўзроўні сьціску гуку.
- Працэдуры тэставаньня прадукцыйнасьці.
- Эталённае ПА (Reference software).
MPEG-1 відэа
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]MPEG-1 відэа быў зыходна распрацаваны з мэтай дасягнуць прымальнай якасьці для відэа на струменях 1,5 мэгабіту/c і разрозьненьні 352x240. Нягледзячы на тое, што MPEG-1 ужываецца для кадаваньня зь нізкім разрозьненьнем і нізкім bitrate’ам, стандарт дазваляе выкарыстаць любое разрозьненьне да 4095x4095. Большасьць рэалізацыяў распрацаваныя з улікам спэцыфікацыі Constrained Parameter Bitstream.
У цяперашні час MPEG-1 — найболей сумяшчальны фармат у сямействе MPEG — ён прайграваецца практычна на ўсіх кампутарах з VCD/DVD-прайгравальнікамі.
Самым буйным недахопам MPEG-1 відэа зьяўляецца падтрымка толькі прагрэсіўнае разгорткі. Гэты недахоп у свай час дапамог хутчэйшаму прызнаньню больш унівэрсальнага стандарту MPEG-2.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Стандарт ISO/IEC JTC1/SC29/WG11 (чэрвень 1996)