Дзонг-кэ
Дзонг-кэ (дзонгкха; дзонг-кэ རྫོང་ཁ, Вайль rdzong-kha, лац. Dzongkha) — афіцыйная мова Каралеўства Бутан. Дзонг-кэ азначае «мова, на якой размаўляюць у дзонгах» (дзонгі — манастыры-крэпасці ў Бутане). Мова адносіцца да сіна-тыбецкай моўнай сям'і і па сваёй структуры найбольш блізкая да тыбецкай.
Дзонг-кэ | |
---|---|
Саманазва | རྫོང་ཁ dzongkha |
Краіны | Бутан, Індыя |
Афіцыйны статус | Каралеўства Бутан |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Dzongkha Development Commission[d] |
Агульная колькасць носьбітаў | каля 700 000 |
Статус | уразлівая[d][1] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | тыбецкая пісьменнасць |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | дзо 183 |
ISO 639-1 | dz |
ISO 639-2 | dzo |
ISO 639-3 | dzo |
Atlas of the World’s Languages in Danger | 1253 |
Ethnologue | dzo |
IETF | dz |
Glottolog | nucl1307 і dzon1239 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Дзонг-кэ з'яўляецца роднай для людзей, якія жывуць у васьмі заходніх раёнах Бутана (Вангдзі-Пходранг, Пунакха, Тхімпху, Гаса, Папара, Хаа, Дага і Чукха). Носьбіты гэтай мовы таксама пражываюць на індыйскай тэрыторыі, якая некалі належыла Бутану, у прыватнасці, у наваколлях горада Калімпонг (Заходняя Бенгалія). Дзонг-кэ абавязковая для вывучэння ва ўсіх школах Каралеўства Бутан.
- ↑ UNESCO Atlas of the World's Languages in Danger Праверана 24 чэрвеня 2018.