Грыгарыянскі каляндар

Грыгарыя́нскі калянда́р («новы стыль») — каляндар, уведзены ў 1582 годзе папам Грыгорыем XIII узамен старога юліянскага. Злічэнне было перасунута на 10 сутак наперад (наступным днём пасля 4 кастрычніка 1582 года стала 15 кастрычніка 1582 года), каб улічыць хібнасць, якая назбіралася ў Юліянскім календары. У грыгарыянскім календары гады, якія заканчваюцца на 00, сталі лічыць высакоснымі толькі ў тым выпадку, калі лік, які складаецца з першых дзвюх лічбаў, дзеліцца на чатыры (1600 — высакосны, 1900 — звычайны, гэтым ён розніцца ад старога стылю). Адставанне грыгарыянскага календара ад сонечнага складае 24 гадзіны за 3300 гадоў.

Грыгорый XIII прымае новы каляндар
Каляндар
Звесткі аб календары
Тып
календара

Сонечны

Каляндарная
эра
Устаўка
высакосных
97/400

Іншыя календары
Армеліна · Армянскі: паганскі, хрысціянскі · Асірыйскі · Ацтэкскі · Бахаі · Бенгальскі · Будысцкі · Вавілонскі · Візантыйскі · В'етнамскі · Гільбурда · Галацэнскі · Грыгарыянскі · Грузінскі · Старажытнагрэчаскі · Старажытнаегіпецкі · Старажытнаіндыйскі · Старажытнакітайскі · Старажытнаперсідскі · Старажытнаславянскі · Зараастрыйскі · Індыйскі · Інкі · Іранскі · Ірландскі · Ісламскі · Кітайскі · Конта · Копцкі · Малайскі · Мая · Непальскі · Новаюліянскі · Рымскі · Сіметрычны · Савецкі · Стабільны · Тамільскі · Тайскі: месяцавы, сонечны · Тыбецкі · Трохсезонны · Туркменскі · Французскі · Ханаанейскі · Хараппскі · Чучхэ · Шведскі · Шумерскі · Эфіопскі · Юліянскі · Яванскі · Японскі · Яўрэйскі

У грыгарыянскім календары працягласць трапічнага году прымаецца роўнай 365,2425 суткам. Працягласць невысакоснага году — 365 сутак, высакоснага — 366. Памылка ў адны суткі накопліваецца прыкладна за 3200 год (у юліянскім — за 128 год).

Размеркаванне высакосных гадоў

правіць

У адрозненне ад Юліянскага календара, у Грыгарыянскім высакосныя гады размяркоўваюцца іншым чынам:

  • Кожны год, нумар якога кратны 4, — высакосны.
  • Кожны год, нумар якога кратны 100, — не высакосны.
  • Кожны год, нумар якога кратны 400, — высакосны.

У выніку сярэдняя працягласць года складае 365,2425 дзён:

 

Месяцы

правіць
Месяц лічба дзён
1 Студзень 31
2 Люты год звычайны 28, год высакосны 29
3 Сакавік 31
4 Красавік 30
5 Май 31
6 Чэрвень 30
7 Ліпень 31
8 Жнівень 31
9 Верасень 30
10 Кастрычнік 31
11 Лістапад 30
12 Снежань 31
Разам 365 (высакосны 366)

Разыходжанне Юліянскага і Грыгарыянскага календароў

правіць

З цягам часу ў Юліянскім календары накопліваецца значна большая памылка — адны суткі за 128 гадоў. Адсюль разыходжанне ў каляндарных датах:

Стагоддзе Дзён Перыяд (па грыгарыянскім календары)
XIV 8 8 сакавіка 1300 — 8 сакавіка 1400
XV 9 9 сакавіка 1400 — 9 сакавіка 1500
XVI і XVII 10 10 сакавіка 1500 — 10 сакавіка 1700
XVIII 11 11 сакавіка 1700 — 11 сакавіка 1800
XIX 12 12 сакавіка 1800 — 12 сакавіка 1900
XX і XXI 13 13 сакавіка 1900 — 13 сакавіка 2100
XXII 14 14 сакавіка 2100 — 14 сакавіка 2200

Гісторыя

правіць

Табліца дат пераходу на грыгарыянскі каляндар у розных краінах:

Краіна Апошні дзень Юліянскага календара Першы дзень грыгарыянскага календара
Італія 04.10.1582 15.10.1582
Іспанія 04.10.1582 15.10.1582
Партугалія 04.10.1582 15.10.1582
Рэч Паспалітая 04.10.1582 15.10.1582
Францыя 09.12.1582 20.12.1582
Люксембург 21.12.1582 01.01.1583
Нідэрланды 21.12.1582 01.01.1583
Баварыя 05.10.1583 16.10.1583
Аўстрыя 06.01.1584 17.01.1584
Швейцарыя 11.01.1584 22.01.1584
Венгрыя 21.10.1587 01.11.1587
Прусія 22.08.1610 02.09.1610
Германія (пратэстанцкая) 18.02.1700 01.03.1700
Нарвегія 18.02.1700 01.03.1700
Данія 18.02.1700 01.03.1700
Вялікабрытанія 02.09.1752 14.09.1752
Швецыя 17.02.1753 01.03.1753
Фінляндыя 17.02.1753 01.03.1753
Японія - 01.01.1873
Кітай - 20.11.1911
Балгарыя 31.03.1916 14.04.1916
Турцыя 15.02.1917 01.03.1917
Расія 31.01.1918 14.02.1918
Украіна (УНР) 28.02.1918 14.03.1918
Сербія 18.01.1919 01.02.1919
Румынія 18.01.1919 01.02.1919
Грэцыя 09.03.1924 23.03.1924
Егіпет 17.09.1928 01.10.1928


Спасылкі

правіць