Кэлэрашы
Кэлэрашы[3] (рум.: Călărași) — горад на паўднёвым усходзе Румыніі, адміністрацыйны цэнтр жудзеца Кэлэрашы. Насельніцтва 57118 чалавек (2011). Размешчаны ў гістарычнай вобласці Валахія, на рацэ Борча — прытоку Дуная, за 12 км ад мяжы з Балгарыяй. Каля горада знаходзіцца невялікае возера Кэлэрашы. Заснаваны прынцамі Валахіі як прамежкавы пункт на шляху ў Стамбул. Упершыню дакументальна згадваецца ў 1593 годзе. У 1834 годзе стаў адміністрацыйным цэнтрам павета.
| ||||||||||||||||||||
Зноскі
- ↑ а б Rezultatele alegerilor locale din 2020 — Central Electoral Bureau.
- ↑ 2021 Romanian census — National Institute of Statistics.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13). — карта Румыніі