Ільке Вілуда (ням.: Ilke Wyludda; 28 сакавіка 1969(1969-03-28)[1], Лейпцыг1 снежня 2024(2024-12-01)[2], Гале, Саксонія-Ангальт[3]) — нямецкая лёгкаатлетка (кіданне дыска, штурханне ядра), чэмпіёнка Еўропы, прызёр чэмпіянатаў свету, чэмпіёнка летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года ў Атланце, удзельніца летніх Паралімпійскіх гульняў 2012 года ў Лондане.

Лёгкая атлетыка
Ільке Вілуда
ням.: Ilke Wyludda
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя кіданне дыска
Нарадзілася 28 сакавіка 1969(1969-03-28)[1]
Памерла 1 снежня 2024(2024-12-01)[2] (55 гадоў)
Грамадзянства
Рост 184 см
Вага 95 кг
IAAF 14280381
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спартыўная кар’ера

правіць

У 1985 годзе на чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў у Котбусе Вілуда стала чэмпіёнкай Еўропы ў кіданні дыска і сярэбраным прызёрам у штурханні ядра. У 1987 годзе на наступным чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў у Бірмінгеме яна стала чэмпіёнкай у абедзвюх дысцыплінах. У 1986 годзе ў Афінах яна стала чэмпіёнкай свету сярод юніёраў у кіданні дыска, а праз два гады ў Грэйтэр-Садберы паўтарыла свой поспех.

На летняй Алімпіядзе 1992 года ў Барселоне Вілуда кінула дыск на 62,16 м і заняла 9-е месца. На наступнай Алімпіядзе ў Атланце яе вынік склаў 69,66 м і яна стала алімпійскай чэмпіёнкай, апярэдзіўшы расіянку Наталлю Садаву (66,48 м) і прадстаўніцу Беларусі Эліну Звераву. На летняй Алімпіядзе 2000 года ў Сіднэі Вілуда з вынікам 63,16 м стала 7-й.

Зноскі

  1. а б Ilke Wyludda // World Athletics database
  2. а б dpa Olympiasiegerin Ilke Wyludda gestorben — 2024. — ISSN 0044-2070 Праверана 3 снежня 2024.
  3. а б Olympiasiegerin Ilke Wyludda gestorben

Спасылкі

правіць