Хільдур Аліс Шэблум (швед. Hildur Alice Babs Sjöblom), больш вядомая як Аліс Бабс (швед. Alice Babs), народжаная Нільсан (26 студзеня 1924, Кальмар — 11 лютага 2014, Стакгольм) — шведская джазавая спявачка і актрыса.

Аліс Бабс
шведск.: Hildur Alice Babs Nilson
Імя пры нараджэнні шведск.: Hildur Alice Nilson
Род дзейнасці спявачка, актрыса, джазвумен, кінаактрыса, студыйны музыкант
Дата нараджэння 26 студзеня 1924(1924-01-26)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лютага 2014(2014-02-11)[3] (90 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне лютэранства
Бацька Jean Nilson[d]
Дзеці Titti Sjöblom[d]
Узнагароды і прэміі
Illis quorum
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Працавала ў самых розных жанрах, ад фальклору да оперы, аднак найбольшую вядомасць набыла як джазавая спявачка. Брала ўдзел у першым штогадовым конкурсе Еўрабачанне ў Швецыі ў 1958 годзе. У 1972 годзе стала першай ня опернай спявачкай, якая заслужыла тытул Hovsångare — узнагароды каралеўскага двара. Запісвалася сумесна з Дзюкам Элінгтанам.

Разам са Свендам Асмусенам і Ульрыкам Ньюманам у 1958 годзе ўтварыла вакальнае джаз-трыа Swe-Danes. Яны гастралявалі па ЗША ў 1959-1960-х гадах і выступалі, напрыклад, на шоў Эда Салівана і ў клубе «Коканат Гроўв» у Лос-Анжэлесе.

У 1958 годзе Аліс Бабс стала першым прадстаўніком Швецыі на Еўрабачанні і заняла чацвёртае месца з песняй «Lilla stjärna».

Аліс Бабс пачала супрацоўнічаць з джазавым кампазітарам Дзюкам Элінгтанам пасля таго, як яны сустрэліся на шведскай тб-праграме ў 1963 годзе. Яна была адзіным белым выканаўцам, які спяваў з ім. Яны запісалі сумесны альбом «Serenade to Sweden» у Парыжы ў 1966 годзе, выступалі ў ЗША і некалькі разоў у Швецыі і на нарвежскім тэлебачанні. У Аліс быў дыяпазон у тры з паловай актавы.

Бабс шмат гадоў працавала разам з піяністам і артыстам Чарлі Норманам. Яна таксама выпусціла некалькі сумесных запісаў з Пувелам Рамелам, які таксама пісаў для яе музыку. У 1969 годзе Аліс Бабс атрымала спецыяльны прыз Карла Герхарда. У 1972 годзе яе прызначылі прыдворнай спявачкай — да гэтага такі тытул давалі толькі оперным артыстам. У 1974 годзе яна стала членам Каралеўскай Музычнай Акадэміі.

У 2008 годзе SVT выпусціў дакументальны фільм пра жыццё Аліс Бабс «Alice Babs, Naturröstens hemlighet». Апошняе вялікае інтэрв’ю з Аліс выйшла на канале P4 Extra 29 мая 2008.

Зноскі