Джэймс Скіўрынг Сміт
Джэймс Скіўрынг Сміт (англ.: James Skivring Smith, 26 лютага 1825, Чарлстан, Паўднёвая Караліна, ЗША - 1892, Б'юкенен, Ліберыя) - лідар Партыі сапраўдных вігаў, шосты прэзідэнт Ліберыі.
Джэймс Скіўрынг Сміт | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Эдвард Джэймс Рой | ||||||
Пераемнік | Джозеф Джэнкінс Робертс | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Joseph Gibson[d] | ||||||
Нараджэнне |
26 лютага 1825
|
||||||
Смерць |
1892 |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЗ 1856 па 1860 год Сміт займаў пасаду дзяржаўнага сакратара Ліберыі. Пазней ён быў абраны сенатарам ад акругі Гранд-Баса і знаходзіўся на гэтай пасадзе з 1868 па 1869 год. На прэзідэнцкіх выбарах 1869 года Джэймс Скіўрынг Сміт быў абраны віцэ-прэзідэнтам краіны.
У выніку палітычнага і фінансавага крызісу, выкліканага банкам Брытаніі ў 1871 годзе, прэзідэнт Эдвард Джэймс Рой быў вымушаны пакінуць сваю пасаду.
Джэймс Скіўрынг Сміт прабыў на пасадзе прэзідэнтам Ліберыі менш за два месяцы - з 4 лістапада 1871 года па 1 студзеня 1872 года - да прэзідэнцкіх выбараў, на якіх перамог Джозеф Джэнкінс Робертс. Гэта самы кароткі тэрмін у гісторыі прэзідэнтаў краіны.