Перайсці да зместу

IMAP

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 06:05, 21 верасня 2024, аўтар InternetArchiveBot (размовы | уклад) (Rescuing 0 sources and tagging 1 as dead.) #IABot (v2.0.9.5)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Назва: Internet Message Access Protocol
Узровень (па мадэлі OSI): Прыкладны

IMAP (англ.: Internet Message Access Protocol — «пратакол доступу да паведамленняў у Інтэрнэце») — гэта стандартны пратакол сувязі ў Інтэрнэце, які выкарыстоўваецца паштовымі кліентамі для атрымання паведамленняў электроннай пошты з паштовага сервера праз злучэнне TCP/IP.[1] IMAP вызначаецца стандартам RFC 9051.

IMAP быў распрацаваны для атрымання электроннай пошты на некалькіх паштовых кліентах, таму паведамленні захоўваюцца на паштовым серверы, пакуль карыстальнік не выдаліць іх самастойна. Сервер IMAP звычайна выкарыстоўвае порт нумар 143. Для больш бяспечнага злучэння IMAPS (IMAP праз SSL/TLS) выкарыстоўваецца порт 993.[2][3]

IMAP і больш ранні пратакол POP3 (англ.: Post Office Protocol) з’яўляюцца двума найбольш распаўсюджанымі стандартнымі пратаколамі для атрымання электроннай пошты, большасць сучасных паштовых кліентаў і сервераў падтрымліваюць абодва гэтыя пратаколы. Многія сервісы вэб-пошты, такія як Gmail або Outlook.com, таксама забяспечваюць падтрымку як IMAP, так і POP3.

Зноскі

  1. Dean, Tamara (2010). Network+ Guide to Networks. Delmar. p. 519. ISBN 978-1-42390245-4. Архівавана з арыгінала 2021-02-05. Праверана 2020-12-25.
  2. Blum, Richard (December 15, 2002). Open Source E-mail Security. Sams Publishing. ISBN 9780672322372. Архівавана з арыгінала February 5, 2021. Праверана December 25, 2020 – via Google Books.
  3. Garfinkel, Simson; Spafford, Gene; Schwartz, Alan (December 15, 2003). Practical UNIX and Internet Security. "O'Reilly Media, Inc.". ISBN 9780596003234. Архівавана з арыгінала February 5, 2021. Праверана December 25, 2020 – via Google Books.

Знешнія спасылкі

[правіць | правіць зыходнік]