Ігі Поп
Ігі Поп | |
---|---|
Iggy Pop | |
| |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Джэймс Ньюэл Остэрберг-малодшы |
Дата нараджэння | 21 красавіка 1947 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | Маскеган, штат Мічыган, |
Краіна | |
Жонка | Wendy Weissberg[d], Suchi Asano[d] і Nina Alu[d] |
Дзеці | Eric Benson[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | музыкант, паэт, прадзюсар, акцёр |
Гады актыўнасці | з 1965 |
Пеўчы голас | барытон |
Інструменты | ударныя, акустычная гітара, клавішныя |
Жанры |
прота-панк гаражны рок панк-рок глэм-рок пост-панк хард-рок альтэрнатыўны рок |
Псеўданімы | Ігі Поп |
Калектывы | The Stooges |
Супрацоўніцтва |
Дэвід Боўі The Trolls Green Day Sum 41 Peaches Слэш Горан Брэгавіч |
Лэйблы | Virgin Records, RCA, A&M, Arista Records, Elektra Records |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Аўтограф | |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Ігі Поп (англ.: Iggy Pop, сапраўднае імя James Newell Osterberg, Jr. — Джэймс Ньюэл Остэрберг-малодшы, нар. 21 красавіка 1947) — амерыканскі рок-вакаліст, адзін з пачынальнікаў і гуру альтэрнатыўнага рока[1]. За ўнёсак у развіццё рок-альтэрнатывы яго завуць «хросным бацькам» (часам «дзядулем») панк-рока і гранжа. У 2009 годзе аўтарытэтны брытанскі часопіс «Classic Rock» ганараваў яго званнем «Жывая легенда»[2].
У канцы 1960-х — пачатку 1970-х гадоў Ігі Поп быў салістам у рок-гурце The Stooges, якая моцна паўплывала на развіццё хард-рока і панк-рока. The Stooges сталі скандальна вядомымі сваімі канцэртнымі выступленнямі, падчас якіх Ігі (які традыцыйна выступаў з аголеным тулавам) часта калечыў сябе, абражаў гледачоў, распранаўся і скакаў са сцэны ў натоўп (першым выкарыстаў скачок у натоўп). The Stooges былі сем разоў няўдала намінаваны на ўключэнне ў Залу славы рок-н-рола, нарэшце 15 сакавіка 2010 года яны былі ўведзены туды, на ўрачыстай цырымоніі, якая адбылася ў Нью-Ёрку[3].
Папулярнасць Ігі не раз змянялася на працягу ўсёй яго наступнай сольнай кар'еры. Яго найбольш вядомыя сольныя песні — «Lust for Life», «I'm Bored», «Real Wild Child (Wild One)», «The Passenger» і хіт-сінгл «Candy» (дуэт з вакалісткай The B-52's, Кейт Пірсан) які патрапіў у Top 40[4]. Біяграфічны фільм пра яго жыццё і кар'еры пад назвай «The Passenger» знаходзіцца ў распрацоўцы. Мянушку «Ігі» яму далі Майкл Эрлевайн і іншыя таварышы па гурце «Prime Movers» за тое, што Остэрберг раней іграў у групе «The Iguanas»[4]. Ігі Поп агульнапрызнаны як адзін з самых дынамічных выканаўцаў усіх часоў[1]. З 1990-х шмат здымаецца ў кіно.
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]У Ігі Папа ёсць сын па імі Эрык Бенсан (англ.: Eric Benson). Ігі быў жанаты двойчы: першы раз з Вендзі Вайсберг (англ.: Wendy Weissberg) у 1968 годзе, другі яго шлюб быў з Сачы Асана (англ.: Suchi Asano) (1985—1999)[5].
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]З групай The Stooges
[правіць | правіць зыходнік]- The Stooges (1969)
- Fun House (ліпень 1970)
- Raw Power (1973)
- Metallic K.O. (1976, канцэртны альбом)
- Open Up And Bleed (1995, канцэртны альбом)
- Telluric Chaos (май 2005, канцэртны альбом)
- The Weirdness (сакавік 2007)
- Ready To Die (красавік 2013)
З Джэймсам Уільямсанам
[правіць | правіць зыходнік]Сольныя альбомы
[правіць | правіць зыходнік]- The Idiot (сакавік 1977)
- Lust for Life (верасень 1977)
- New Values (красавік 1979)
- Soldier (студзень 1980)
- Party (чэрвень 1981)
- Zombie Birdhouse (верасень 1982)
- Blah Blah Blah (кастрычнік 1986)
- Instinct (ліпень 1988)
- Brick by Brick (ліпень 1990)
- American Caesar (верасень 1993)
- Naughty Little Doggie (сакавік 1996)
- Avenue B (верасень 1999)
- Beat 'Em Up (чэрвень 2001)
- Skull Ring (лістапад 2003)
- Preliminaires (май 2009)
- Apres (май 2012)
- Post Pop Depression (сакавік 2016)
- Free (2019)
- Every Loser (2023)
Канцэртныя альбомы
[правіць | правіць зыходнік]- TV Eye Live 1977 (1978)
- Berlin 91 (сакавік 1994)
- Best Of...Live (1996)
- LiVE @ Studio105fm of The maison de la radio (2009-05-28 — Paris, France)
Зборнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Pop Music (кастрычнік 1996)
- Nude & Rude: The Best of Iggy Pop (кастрычнік 1996)
- A Million in Prizes: The Anthology (ліпень 2005)
Зноскі
- ↑ а б AOL Music Biography Архівавана 16 жніўня 2009.. Accessed June 8, 2008
- ↑ Ігі Поп стаў Жывой легендай — bigmir)net
- ↑ Iggy Pop on His «Emotional Reaction» to the Stooges' Hall of Fame Induction Rolling Stone December 15, 2009 Архівавана 18 снежня 2009.
- ↑ а б Rock On The Net: Iggy Pop
- ↑ Iggy Pop
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ігі Поп
- Афіцыйны сайт
- Нарадзіліся 21 красавіка
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Выпускнікі Мічыганскага ўніверсітэта
- Барытоны
- Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Афіцэры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Кавалеры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Рок-музыканты ЗША
- Панк-рок-музыканты ЗША
- Артыстычныя псеўданімы
- Лаўрэаты прэміі Classic Rock Awards