Ірвота
Ірвота | |
---|---|
| |
МКХ-10 | R11. |
МКХ-9 | 787 |
MeSH | D014839 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ірво́та[1] , таксама рво́та (пасля галосных), вані́ты — рэфлекторнае вывяржэнне змесціва страўніка (часам і дванаццаціперснай кішкі) праз рот (часам і праз нос). Ірвота ў асноўным абумоўліваецца скарачэннем цягліц брушнога прэса; пры гэтым выходная частка страўніка шчыльна закрываецца, цела страўніка расслабляецца, адкрываецца ўваход у страўнік, пашыраецца стрававод, паражніна рота. Увесь гэты рэфлекторны акт рэгулюецца ірвотным цэнтрам, размешчаным у даўгаватым мозгу. Ірвоце звычайна папярэднічае млоснасць, міжвольныя глытальныя рухі, пачашчанае дыханне, узмоцненае вылучэнне сліны і слёз. Ірвотныя масы складаюцца звычайна з рэшткаў ежы, страўнікавага соку, слізі; могуць утрымліваць жоўць і іншыя прымешкі (кроў, гной).
Ірвота назіраецца пры шэрагу інфекцый (шкарлятына, тыф і т. д.), атручванні (харчовыя, медыкаментозныя, наркатычныя), назапашванні ў крыві таксічных прадуктаў абмену (ірвота пры паразе нырак), у цяжарных, раздражненні брушыны, пры гастрытах, язвавай хваробе і іншых. У шэрагу выпадкаў ірвота вызваляе арганізм ад шкодных рэчываў. Ірвота можа таксама узнікаць пры моцных хваляваннях, эмоцыях адмоўнага характару, з'яўляецца сімптомам засмучэнні цэнтраў нервовай сістэмы (парушэнне мазгавога кровазвароту, страсення мозгу, менінгіт і т. п.), узнікаць пры раздражненні вестыбулярнага апарата (напрыклад, пры марской хваробы).
Зноскі
- ↑ Варыянты напісання ў адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.106, С.259