Азіз Санджар
Азіз Санджар | |
---|---|
турэцк.: Aziz Sancar | |
Дата нараджэння | 8 верасня 1946[1] (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біяхімік, малекулярны біёлаг, выкладчык універсітэта, генетык, навуковец |
Навуковая сфера | Рэпарацыя ДНК, клетачны цыкл[d][2], цыркадны рытм[d], біяхімія[2], малекулярная біялогія[2] і дэзоксірыбануклеінавая кіслата[2] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Сайт | sancar.org |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Азіз Санджар (англ.: Aziz Sancar, нар. 8 верасня 1946[1], Савур[d], Правінцыя Мардзін) — амерыканскі вучоны-біяхімік турэцкага паходжання. У 2015 годзе ён падзяліў Нобелеўскую прэмію па хіміі разам з Томасам Ліндалем і Полам Модрычам з фармулёўкай «за даследаванне механізмаў аднаўлення ДНК».
Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2005)[3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся сёмым з васьмярых дзяцей у беднай сям’і (бацькі былі непісьменныя, але ўсе дзеці атрымалі адукацыю)[4]. Яго старэйшы брат Кенан Санджар - адстаўны брыгадны генерал турэцкіх узброеных сіл, а стрыечны брат Мітхат Санджар — турэцкі прафесар права і дэпутат ад левай прокурдской Дэмакратычнай партыі народаў[5].
Скончыў медыцынскі факультэт Стамбульскага ўніверсітэта (1969). У 1971 годзе пераехаў у ЗША[6]. Прайшоў магістратуру і аспірантуру па малекулярнай біялогіі ва ўніверсітэце Тэхаса ў Даласе (MS, 1975; Ph.D., 1977)[7]. У 1977—1982 гадах — пасля дактарантуры, у Ельскім універсітэце. З 1982 года — ва ўніверсітэце Паўночнай Караліны ў Чапэл-Хіл (з 1988 года прафесар).
Жонка — біяхімік Гвен Санджар (народжаная Боўлз, англ.: Esta Gwendolyn Boles Sancar)[8], таксама выпускніца ўніверсітэта Тэхаса ў Даласе і прафесар універсітэта Паўночнай Караліны ў Чапэл-Хіл[9][10][11].
Зноскі
- ↑ а б Aziz Sancar // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Aziz Sancar (англ.)
- ↑ Nick Zagorski «Profile of Aziz Sancar» (ONAS)
- ↑ Turkish-American scientist among winners of 2015 Nobel Prize in Chemistry(недаступная спасылка). Today's Zaman. Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2015. Праверана 12 October 2015.
- ↑ Aziz Sancar: biographical sketch Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Curriculum Vitae: Aziz Sancar Архівавана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Curriculum Vitae (1985): Gwendolyn B. Sancar(недаступная спасылка)
- ↑ 2009 Distinguished Alumni Award Recipients Архівавана 20 студзеня 2021.
- ↑ American Chemical Society: Gwendolyn Boles Sancar Архівавана 7 жніўня 2016.
- ↑ Erma Boles Obituary
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Паведамленне на сайце Нобелеўскага камітэта (англ.)
- Нарадзіліся 8 верасня
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў Турцыі
- Выпускнікі Тэхаскага ўніверсітэта ў Даласе
- Выпускнікі Стамбульскага тэхнічнага ўніверсітэта
- Выпускнікі Стамбульскага ўніверсітэта
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Біяхімікі ЗША
- Вучоныя Турцыі