Перайсці да зместу

Айшварыя Рай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Айшварыя Рай
ಐಶ್ವರ್ಯ ರೈ
Імя пры нараджэнні Айшварыя Крышнарай Рай
Дата нараджэння 1 лістапада 1973(1973-11-01)[1] (51 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Індыі Індыя
Муж Abhishek Bachchan[d]
Дзеці Aaradhya Bachchan[d]
Адукацыя
Прафесія кінаактрыса, мадэль, удзельніца конкурсу прыгажосці, актрыса
Кар’ера 1997 — цяперашні час
Узнагароды
IMDb 0706787
www.aishwarya-spice.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Айшварыя Рай Бачан (тулу: ಐಶ್ವರ್ಯ ರೈ [əjɕʋərjaː rəj], хіндзі: ऐश्वर्या राय, англ.: Aishwarya Rai Bachchan; 1 лістапада 1973, Мангалор, Карнатака, Індыя) — індыйская актрыса і фотамадэль. Пераможца конкурсу «Міс свету» 1994 года.

Нарадзілася ў сям’і афіцэра гандлёвага флоту Крышнарая Рая і пісьменніцы Врынды Рай, ёсць старэйшы брат. Родная мова Айшварыі тулу, таксама валодае англійскай, хіндзі, маратхі і тамільскай мовамі. У дзяцінстве вучылася класічнай музыцы і танцам. У раннім узросце з сям’ёй пераехала ў Бамбей, дзе наведвала Arya Vidya Mandir high school ў прыгарадзе Сантакруз. Пасля заканчэння каледжа Ruparel College (да яго год правучылася ў Jai Hind College) паступіла ва ўніверсітэт, дзе пачала вывучаць архітэктуру, але затым стала мадэллю. У 1994 годзе перамагла на конкурсе «Міс Свету». Пасля ўдзельнічала ў рэкламнай кампаніі Pepsi, здымалася для часопіса Vogue Magazine.

На працягу некалькіх гадоў сустракалася з Салманам Ханам. Пасля яны рассталіся. Праз некаторы час сустракалася з акцёрам Вівекам Абероям. 14 студзеня 2007 абвясціла аб заручынах з акцёрам Абішэкам Бачанам, сынам Амітабха Бачана, і 20 красавіка таго ж года выйшла за яго замуж. 16 лістапада 2011 Айшварыя Рай у адной з клінік Мумбаі нарадзіла дачку. Пра гэта напісаў у сябе ў «Твітэры» Амітабх Бачан.

Зноскі