Перайсці да зместу

Алан Елізбаравіч Дзагоеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Алан Дзагоеў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Алан Елізбаравіч Дзагоеў
Нарадзіўся 17 чэрвеня 1990(1990-06-17)[1] (34 гады)
Грамадзянства  Расія
Рост 179 см
Вага 70 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
Расія ДЮСШ №4 (Беслан)
1999—2005 Расія Юнацтва (Уладзікаўказ)
2005—2006 Расія Акадэмія Канаплёва
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2007 Расія Крылы Саветаў-СОК 37 (6)
2008—2022 Расія ЦСКА (Масква) 282 (55)
2022—2023 Расія Рубін (Казань) 20 (3)
2023 Грэцыя Ламія 2 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006—2008 Расія Расія (да 17) 6 (4)
2009—2013 Расія Расія (да 21) 3 (1)
2008—2018 Расія Расія 59 (9)[заўв 1]
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя ўзнагароды
Ганаровая грамата Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
Ганаровая грамата Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
Заслужаны майстар спорту Расіі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 лістапада 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 18 ліпеня 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ала́н Елізба́равіч Дзаго́еў (ас.: Зӕгъойты Елизбары фырт Алан; 17 чэрвеня 1990, Беслан, Паўночна-Асецінская АССР, РСФСР, СССР) — расійскі футбаліст, паўабаронца. Заслужаны майстар спорту Расійскай Федэрацыі (2018). Трохразовы чэмпіён Расіі, чатырохразовы ўладальнік Кубка Расіі, чатырохразовы ўладальнік Суперкубка Расіі. Дзевяць разоў уваходзіў у спіс 33 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Расіі.

У 2008—2018 гадах гуляў за зборную Расіі. У яе складзе ўдзельнічаў у чэмпіянаце Еўропы 2012, чэмпіянатах свету 2014 года і 2018 года. Член Клуба Ігара Нета.

Клубная ар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Алан Дзагоеў з дзяцінства цікавіўся футболам, ён «выходзіў на палянку каля дома і ганяў мяч»[2].

У сярэдзіне лістапада 2007 года Дзагоеў перайшоў у маскоўскі ЦСКА. За ЦСКА дэбютаваў 27 студзеня 2008 года ў рамках розыгрышу Кубка Першага канала ў матчы супраць данецкага «Шахцёра», выйшаўшы на замену на 78 хвіліне гульні[3]. 26 красавіка 2008 года дэбютаваў у складзе армейцаў у выязным матчы 7-га тура супраць клуба «Прамень-Энергія». 11 мая таго ж года ў сваім першым матчы ў асноўным складзе армейскага клуба ў хатнім паядынку 10-га тура з «Хімкамі» Алан забіў свой першы гол і аддаў 2 галявыя перадачы. Стаў адным з 16 футбалістаў, каму атрымалася забіць у 17 гадоў у вышэйшай лізе чэмпіянату Расіі. Яму было на той момант 17 гадоў 329 дзён.

У маі 2022 года ЦСКА абвясціў аб сыходзе паўабаронцы па заканчэнні сезона 2021/22.

У верасні 2022 года стаў іграком казанскага «Рубіна»[4]. Па выніках сезона 2022/23 дапамог камандзе вярнуцца ў Прэм’ер-лігу. Пакінуў клуб у ліпені 2023 года.

У верасні 2023 года падпісаў кантракт з грэчаскай «Ламіяй»[5]. Адгуляўшы за каманду толькі 14 хвілін у двух матчах, у лістападзе 2023 года абвясціў пра завяршэнне кар’еры.

Міжннародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

29 верасня 2008 года Алан Дзагоеў атрымаў першы выклік у нацыянальную зборную[6].

ЦСКА

«Рубін»

  1. Колькасць матчаў у зборнай прыведзена з улікам таварыскай гульні Расія — Літва (0:0), згулянай 29 мая 2012 і не ўключанай у рэестр афіцыйных матчаў ФІФА
  1. Alan Dzagoev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Дзагоев: мне ещё пахать и пахать Архівавана 8 студзеня 2012.. championat.com
  3. Кубок Первого канала: ПФК ЦСКА — Шахтёр — 1:3 Архівавана 20 красавіка 2008.. pfc-cska.com
  4. "Одноклубником Лисаковича и Мартыновича стал Алан Дзагоев". football.by(руск.). 2022-09-03. Праверана 2023-11-21.
  5. "Греческий клуб белорусского центрбека подписал российского полузащитника". football.by(руск.). 2023-09-28. Праверана 2023-09-29.
  6. Хиддинк вызвал Дзагоева и Прудникова Архівавана 15 кастрычніка 2008.. football.ua