Перайсці да зместу

Аліўе Жыру

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аліўе Жыру
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 30 верасня 1986(1986-09-30)[1][2][…] (38 гадоў)
Грамадзянства  Францыя
Рост 193 см
Вага 93 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Італія Мілан
Нумар 9
Маладзёжныя клубы
1994—1999 Францыя Фрож
1999—2005 Францыя Грэнобль
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2008 Францыя Грэнобль 23 (2)
2007—2008   Францыя Істр 33 (14)
2008—2010 Францыя Тур 61 (30)
2010—2012 Францыя Манпелье 73 (33)
2012—2018 Англія Арсенал 180 (73)
2018—2021 Англія Чэлсі 75 (17)
2021— Італія Мілан 42 (16)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011— Францыя Францыя 120 (53)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Расія 2018
Срэбра Катар 2022
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Францыя 2016
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 20 снежня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 20 снежня 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аліўе́ Жыру́ (фр.: Olivier Giroud; нар. 30 верасня 1986, Шамберы, Францыя) — французскі футбаліст, нападнік італьянскага клуба «Мілан» і нацыянальнай зборнай Францыі. Чэмпіён свету 2018 года, рэкардсмен зборнай Францыі па колькасці забітых мячоў. Раней выступаў за французскія клубы, як «Грэнобль», «Істр», «Тур» і «Манпелье», вядомы па выступам за лонданскія «Арсенал» і «Чэлсі». За нацыянальную зборную Францыі выступае з 2011 года. Найлепшы бамбардзір Лігі 2 у 2010 годзе і Лігі 1 у 2012 годзе.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выступы ў Францыі

[правіць | правіць зыходнік]

Першым прафесійным клубам Аліўе Жыру быў «Грэнобль». Нападнік дэбютаваў 24 сакавіка 2006 года ў выязным матчы 31 тура Лігі 2 супраць «Геньёна»[3]. Першы гол за «Грэнобль» Жыру забіў 26 лютага 2007 года ў матчы Лігі 2 супраць «Гаўра». Гэты гол, забіты ў дадатковы да другога тайм час, прынёс камандзе Жыру перамогу з лікам 2:1. Усяго за два сезоны ў «Грэноблі» нападнік выходзіў на поле ў чэмпіянаце Францыі 23 разы, з іх толькі двойчы ў стартавым складзе. Перад пачаткам сезона 2007/08 Жыру быў аддадзены ў гадавую арэнду ў «Істр», які выступаў у той час у трэцяй паводле значнасці лізе краіны.

26 чэрвеня 2012 года Жыру падпісаў доўгатэрміновы кантракт з клубам англійскай Прэм’ер-лігі «Арсеналам». Дэбютаваў за новы клуб 18 жніўня 2012 года, выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Сандэрленда», аднак адразу замацавацца ў англійскім футболе не здолеў, праводзіўшы не вельмі якасныя гульні. Свой першы гол за «Арсенал» забіў 26 верасня, у пераможнай кубкавай гульні супраць «Ковентры Сіці», якая скончылася з лікам 6:1[4]. Першы гол у Прэм’ер-лізе забіў толькі 6 кастрычніка ў гульні супраць «Вест Хэма», дзе таксама асіставаў Тэа Уолката[5]. З цягам часу Аліўе стаў прызвычайвацца да англійскага футболу, усё часцей забіваючы мячы і адаючы галавыя перадачы. 6 лістапада ігрок забіў за клуб першы гол у Лізе чэмпіёнаў, у нічыйнай гульне супраць нямецкага «Шальке 04» (2:2). Дзякуючы добрай гульні ў студзені 2013 года Жыру атрымаў прыз лепшага іграка «Арсеналу», паводле меркаванняў заўзятараў. На канец першага сезона ў складзе «кананіраў» Аліўе меў на сваім рахунку 17 галоў за клуб ва ўсіх турнірах (11 у Прэм’ер-лізе).

Пасля добрай формы, якую ігрок дэманстраваў у перадсезонных матчах сезона 2012/13, Аліўе забіў у першым матчы новага сезона Прэм’ер-лігі ў гульне супраць «Астан Вілы», аднак «Арсенал» саступіў з лікам 3:1[6]. Ужо на наступным тыдні ў гульне Лігі чэмпіёнаў супраць турэцкага «Фенербахчэ» Жыру адзначыўся ізноў, рэалізаваўшы пенальці. Праз чатыры дні, у рамках матча англійскай лігі супраць «Фулхэма» французскі нападнік забіў першы гол у пераможнам для «кананіраў» матчы (3:1)[7]. Амаль праз тыдзень ігрок адзначыўся зноў у гульні лонданскага дэрбі супраць «Тотэнхэма», дзе забіў адзіны мяч[8]. У наступных матчах ігрок працягваў дэманстраваць бліскучую гульню.

1 студзеня 2017 года забіў гол у браму «Крыстал Пэлас» з дапамогай «удара скарпіёна». Гэты гол быў пазней узнагароджаны прэміяй Пушкаша за найлепшы гол 2017 года.

У студзені 2018 года перайшоў у «Чэлсі», падпісаўшы кантракт на 1,5 гады[9]. У 2019 годзе разам з клубам перамог у Лізе Еўропы, а праз два гады — у Лізе чэмпіёнаў.

У ліпені 2021 года стаў іграком «Мілана»[10].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

3 лістапада 2011 года галоўны трэнер зборнай Францыі, Ларан Блан, запрасіў Аліўе Жыру для ўдзелу ў таварыскіх матчах супраць зборных ЗША і Бельгіі[11]. 11 лістапада ў матчы супраць зборнай ЗША выйшаў на поле ў другім тайме, замяніўшы Кевіна Гамейро. У гульні супраць зборнай Бельгіі Жыру з’явіўся на поле, выйшаўшы на замену ў другім тайме, а матч скончыўся з лікам 0:0. 29 лютага 2012 года Аліўе забіў свой першы гол за нацыянальную зборную ў таварыскай гульні супраць зборнай Германіі, дзе французы аказаліся мацней з лікам 2:1. Праз тры месяцы ён быў уключаны ў склад зборнай для ўдзелу ў чэмпіянаце Еўропы 2012[12].

«Манпелье»:

«Арсенал»:

«Чэлсі»:

«Мілан»:

Францыя:

Зноскі