Апенінскі паўвостраў
Апенінскі паўвостраў | |
---|---|
42° пн. ш. 14° у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Тырэнскае мора |
Плошча | 149 000 км² |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Апені́нскі паўвостраў (іт.: Penisola italiana ці Penisola appenninica) — паўвостраў у Паўднёвай Еўропе, які акружаюць наступныя моры Міжземнага мора: Лігурыйскае, Тырэнскае, Іанічнае і Адрыятычнае.
Паверхня Апенінскага паўвострава складае каля 150 тыс. км². Паўвостраў выцягнуты з поўначы на поўдзень на даўжыню каля 1100 км, у той час як яго шырыня складае ад 130 да 300 км. Лінія ўзбярэжжа слаба парэзаная, толькі на поўдні дзеліцца на меншыя паўастравы: Салентынскі, Калабрыйскую і Гаргана.
Паверхня паўвострава ўзвышана-гарыстая з галоўным Апенінскім хрыбтом. Акрамя гэтага існуюць невялікія ўзбярэжныя нізіны, і толькі на поўначы знаходзіцца вялікая Паданская нізіна. Палітычна, Апенінскі паўвостраў, практычна цалкам належыць Італіі, невялікую плошчу займаюць Сан-Марына і Ватыкан.
З-за асаблівасцей свайго выгляду, Апенінскі паўвостраў часта называюць «Італьянскім чаравіком».
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |