Балабан (інструмент)
Балабан | |
---|---|
Класіфікацыя | драўляныя духавыя музычныя інструменты |
Роднасныя інструменты | дудук |
Балабан на вікісховішчы |
Балабан (азерб.: Balaban, лезг.: кфил, перс.: دودوک альбо بالابان; Narmeh-ney, турэцк.: Balaban альбо Mey, узб.: Balaban або часам баламан) — язычковы драўляны духавы музычны інструмент з двайной трасцінай. Уяўляе сабой трубку з 9-ю адтулінамі для грання. З’яўляецца народным інструментам ў азербайджанцаў, узбекаў і некаторых народаў Паўночнага Каўказа. У Азербайджане балабан таксама называюць дзюдзюк (азерб.: Düdük). Блізкі па канструкцыі і гучанні з балабанам інструмент дудук (Арменія, у Грузіі — дудукі).
Для атрымання храматычных гукаў звяртаюцца да частковага прыкрывання адтулін, падбіраючы неабходную сілу ўдзімання. Гук балабана мяккі, злёгку вібруе, выразнага тэмбру. Звычайна выкарыстоўваюць 2 балабаны — на адным граюць мелодыю, на другім — вытрыманы арганны пункт. Часам да другога далучаюцца ударныя інструменты (дэф або нагар). На балабане выконваюць мелодыі песень, танцы, п’есы. Балабан ўключаецца ў аркестры і ансамблі народных інструментаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Балаба́н // Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 1: А — Гонг. — 1973. — Стб. 283—284. — 1072 стб., илл. — 102 000 экз. (руск.)
- Балаба́н // Музыкальный энциклопедический словарь (руск.) / гл. ред. Г. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — С. 50. — 672 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-033-9.