Банкуха
Банкуха, шакоціс | |
---|---|
ням.: Baumkuchen | |
Уваходзіць у нацыянальныя кухні | |
Літоўская, польская, беларуская | |
Краіна паходжання | |
Названа ў гонар | дрэва |
Кампаненты | |
Асноўныя | |
Падача | |
Тып стравы | дэсерт |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Банкуха, шакоціс (літ.: šakotis, польск.: sękacz, dziad, bankuch, kołacz) — торт з яечнага цеста, які гатуецца на адкрытым агні. Часцей за ўсё вясельны. Гатуецца ў Польшчы, Літве, беларускай Гродзеншчыне (Поразава, Свіслацкі раён)[1].
Цеста для торта гатуецца з даданнем вялікай колькасці яек — ад 30 да 50 штук на 1 кілаграм мукі. Выпякаюць торт на драўляным ражне, які, па меры запякання, абмакваюць у цеста або паліваюць ім, паварочваючы над адкрытым агнём. Сцякаючы, цеста прымае форму шматлікіх «галінак».
Шакоціс занесены ў Літоўскі нацыянальны фонд кулінарнай спадчыны. Гродзенская банкуха ўнесеная ў спіс нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі[1].
Памер найбуйнейшага выпечанага шакоціса — 2,3 метра. Для яго вырабу спатрэбілася 1200 яек, 160 кг цеста.[2]
Зноскі
- ↑ а б Торт банкуху з 60 яек з Гродзеншчыны могуць унесці ў спіс культурнай спадчыны . hrodna.life (2 траўня 2019).
- ↑ Perepelitsa. <span style="" lang="(руск.)" >Шакотис выше чем Сабонис(нявызн.)(недаступная спасылка). Першы балтыйскі канал (16 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Банкуха