Барталамеа Плаціна
Барталамеа Плаціна | |
---|---|
Дата нараджэння | 1421[1][2][…] ці 1421[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 верасня 1481[4] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | бібліятэкар, гісторык, біёграф, scalco, рэнесансны гуманіст, рэстаратар, innkeeper, gastronomist |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Барталамеа Сакі (італ.: Bartolomeo Sacchi), вядомы пад мянушкай Плаціна (1421, П'ядэна, Ламбардыя — 21 верасня 1481, Рым) — італьянскі гуманіст і бібліятэкар.
Плаціна вучыўся з 1449 года ў Мантуі. У 1457 годзе пераехаў у Фларэнцыю, дзе вучыўся ў філосафа Johannes Argyropulos, а ў 1462 годзе ў Рым. Правёў 4 месяца ў 1464-65 гадах у турме замка Святога Анёла за тое, што пагражаў Папе Саборам, затым пры Папе Паўлу II быў арыштаваны за прыналежнасць да акадэміі Пампонія Лэта (Pomponius Laetus). Пасля смерці Папы Паўла II Плаціна пры Папе Сіксце IV у 1475 годзе ў буле «Ad decorem militantis Ecclesiae» быў прызначаны першым бібліятэкарам сучаснай Ватыканскай апостальскай бібліятэкі. Фрэска Мелоца да Форлі адлюстроўвае гэта падзея. У 1481 годзе Плаціна памёр ад чумы ў Рыме.
Сачыненні Плаціны
[правіць | правіць зыходнік]- Палітычныя сачыненні — трактат «Аб найлепшым грамадзяніне», у якім Плаціна ўсхваляў Фларэнцыю як узор «народнай дзяржавы» і трактат «Аб гасудары», у якім Плаціна разглядаў дзяржаву як прадукт творчасці энергічнай асобы.
- Хроніка Папаў («Liber de vita Christi ac omnium pontificum»), напісана па замове Папы, была надрукавана ў 1475 годзе.
Філасофскія трактаты
[правіць | правіць зыходнік]- «Dialogus contra amores» (1505 год)
- Трактат «De falso et vero bono» (1505 год) — «Аб ўяўным і праўдзівым дабры»
- Дыялог «De principe vero» (1608 год) — «Аб сапраўднай высакароднасці»
- Першая надрукаваная павараная кніга — «De honesta voluptate et valetudine» (1470 год), якую Плаціна адносіў да сваіх філасофскіх твораў.
Зноскі
- ↑ Bartolomeo Platina // British Museum person-institution thesaurus Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Swartz A. Bartolomeo Platina // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Platina // (unspecified title) Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.