Барталамэ Бермеха
Выгляд
Барталамэ Бермеха | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | ісп.: Bartolomé de Cárdenas[2] |
Род дзейнасці | мастак, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Дата нараджэння | 1440[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1500[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Барталамэ Бермеха, таксама Барталамэ дэ Кардэнас (ісп.: Bartolomé Bermejo, Bartolomé de Cárdenas, каля 1440, Кордава — каля 1498, Барселона) — іспанскі мастак іспана-фламандскай школы, найбуйнейшы прадстаўнік готыкі ў Іспаніі.
Біяграфія і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Як жывапісец сфарміраваўся пад уплывам фламандскага жывапісу (Рагір ван дэр Вейдэн, Дзірк Баўтс, Ян ван Эйк). Працаваў пераважна ў каралеўстве Арагон — Валенсіі, Дароцы (1474—1477), Сарагосе (1477—1484), дзе супрацоўнічаў з Марцінам Бернатам і Мігелем Хіменесам. З 1486 года працаваў у Барселоне, сапернічаў з Хаймэ Угэ. Яго апошняя дакументаваная праца — Аблічча Госпада — знаходзіцца ў Саборы Апостала Пятра ў Віцы.
Зноскі
- ↑ а б Bartolomé Bermejo // https://www.epdlp.com/pintor.php?id=7550
- ↑ (unspecified title) — С. 85. — ISBN 9788480433419